Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
HOSEA
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Prev Up Next
Chapter 3
Hose Bela 3:1  І сказаў мне Гасподзь: "ідзі яшчэ і пакахай жанчыну, каханую мужам, але пералюбніцу, падобна таму, як любіць Гасподзь сыноў Ізраілевых, а яны паварочваюцца да іншых багоў і любяць вінаградныя ляпёшкі іхнія".
Hose Bela 3:2  І набыў я яе сабе за пятнаццаць срэбранікаў і за хомер ячменю
Hose Bela 3:3  і сказаў ёй: "шмат дзён заставайся ў мяне; не блудадзейнічай і ня будзь зь іншым; і я таксама буду для цябе.
Hose Bela 3:4  Бо доўгі час сыны Ізраілевыя будуць заставацца без цара і бяз князя і без ахвяры, без ахвярніка, бяз эфода і тэрафіма.
Hose Bela 3:5  Пасьля гэтага навернуцца сыны Ізраілевыя і знойдуць Госпада Бога свайго і Давіда, цара свайго, і будуць богабаязныя перад Госпадам і даброцьцю Ягонай у апошнія дні".