II THESSALONIANS
Chapter 1
II T | Bela | 1:1 | Павал і Сілуан і Цімафей — Фесалоніцкай Царкве ў Богу Айцы нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце: | |
II T | Bela | 1:3 | Заўсёды па справядлівасьці мы павінны дзякаваць Богу за вас, браты, бо ўзрастае вера вашая, і памнажаецца любоў кожнага адно да аднаго паміж усімі вамі. | |
II T | Bela | 1:4 | так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых, цярплівасьцю вашай і вераю ва ўсіх ганеньнях і нягодах, якія вы пераносіце | |
II T | Bela | 1:5 | у доказ таго, што будзе справядлівы суд Божы, каб вам быць вартымі Царства Божага, дзеля якога вы і пакутуеце. | |
II T | Bela | 1:7 | а вам, каго зьневажаюць, радасьцю разам з намі, у прышэсьце Госпада Ісуса зь неба, з анёламі моцы Ягонай, | |
II T | Bela | 1:8 | у полымным вагні таго, хто помсьціцца тым, што не спазналі Бога і не ўпакорваюцца зьвеставаньню Госпада нашага Ісуса Хрыста, | |
II T | Bela | 1:10 | калі Ён прыйдзе праславіцца ў сьвятых Сваіх і зьявіцца дзівосным у дзень той усім вернікам, бо вы паверылі нашаму сьведчаньню. | |
II T | Bela | 1:11 | На тое і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас вартымі пакліканьня і ўчыніў усякую добрую ласку даброці і справу веры ў моцы. | |