MALACHI
Chapter 1
Mala | Bela | 1:2 | Я палюбіў вас, кажа Гасподзь. А вы кажаце: "у чым явіў Ты любоў да нас?" — Ці ж Ісаў ня брат Якаву? кажа Гасподзь; і аднак жа Я палюбіў Якава, | |
Mala | Bela | 1:3 | а Ісава зьненавідзеў і аддаў горы ягоныя на спусташэньне, і валоданьні ягоныя — шакалам пустыні. | |
Mala | Bela | 1:4 | Калі Эдом скажа: мы спляжаны, але мы адновім разбуранае, дык Гасподзь Саваоф кажа: яны пабудуюць, а Я разбуру, і назавуць іх вобласьцю бязбожнаю, народам, на які Гасподзь угневаўся назаўсёды. | |
Mala | Bela | 1:6 | Сын шануе бацьку і раб — гаспадара свайго; калі Я — бацька, дык дзе пашана да Мяне? і калі Я — Гасподзь, дык дзе багавейнасьць перад Мною? кажа Гасподзь Саваоф вам, сьвятары, якія няславіце імя Маё. Вы кажаце: чым мы няславім імя Тваё? | |
Mala | Bela | 1:7 | Вы прыносіце на ахвярнік Мой нячысты хлеб, а кажаце: чым мы няславім Цябе? — тым, што кажаце: трапеза Гасподняя ня вартая павагі. | |
Mala | Bela | 1:8 | І калі прыносіце ў ахвяру сьляпое, ці ж ня блага гэта? альбо калі прыносіце кульгавае і хворае, ці ж ня блага гэта? Паднясі гэта твайму князю; ці будзе ён задаволены табою і ці ласкава прыме цябе? кажа Гасподзь Саваоф. | |
Mala | Bela | 1:9 | Дык вось, малецеся Богу, каб зьлітаваўся з нас; а калі такое зыходзіць з рук вашых, дык ці ж можа Ён ласкава прымаць вас? кажа Гасподзь Саваоф. | |
Mala | Bela | 1:10 | Лепей хто-небудзь з вас замкнуў бы дзьверы, каб дарма ня трымалі агню на ахвярніку Маім. Няма Майго ўпадабаньня да вас, кажа Гасподзь Саваоф, і прынашэньні з рук вашых не да спадобы Мне. | |
Mala | Bela | 1:11 | Бо ад усходу сонца да заходу вялікае будзе імя Маё сярод народаў, і на ўсякім месцы будуць прыносіць фіміям імю Майму, чыстую ахвяру; вялікае будзе імя Маё сярод народаў, кажа Гасподзь Саваоф. | |
Mala | Bela | 1:12 | А вы ганіце яго тым, што кажаце: трапеза Гасподняя ня вартая павагі, і прыбытак ад яе — ежа нікчэмная. | |
Mala | Bela | 1:13 | Пры гэтым кажаце: вось колькі працы! і заняхайваеце яе, кажа Гасподзь Саваоф, і прыносіце крадзенае, кульгавае і хворае, і гэтакай самай якасьці прыносіце хлебны дарунак: ці ж магу з упадабаньнем прымаць гэта з рук вашых? кажа Гасподзь. | |