Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
NEHEMIAH
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 2
Nehe Bela 2:1  У месяцы Нісане, на дваццатым годзе цара Артаксэркса, было перад ім віно. І я ўзяў віно і падаў цару, і здавалася, ня быў засмучаны перад ім.
Nehe Bela 2:2  Але цар сказаў мне: чаму твар твой засмучаны: ты ня хворы, гэтага няма, а, мусіць, скруха на сэрцы? Я вельмі спалохаўся
Nehe Bela 2:3  і сказаў цару: хай жыве цар вавекі! Як ня быць засмучаным твару майму, калі горад, дом магіл бацькоў маіх, у запусьценьні, і брамы яго спалены агнём!
Nehe Bela 2:4  І сказаў мне цар: чаго ж ты хочаш? Я памаліўся Богу нябеснаму
Nehe Bela 2:5  і сказаў цару: калі цару заўгодна, і калі ва ўпадабаньні раб твой перад абліччам тваім, дык пашлі мяне ў Юдэю, у горад магіл бацькоў маіх, каб я адбудаваў яго.
Nehe Bela 2:6  І сказаў мне цар і царыца, якая сядзела каля яго: колькі часу задоўжыцца дарога твая і калі вернешся? І заўгодна было цару паслаць мяне, пасьля таго як я вызначыў час.
Nehe Bela 2:7  І сказаў я цару: калі цару заўгодна, дык даў бы мне лісты за зарэцкіх начальнікаў абласьцей, каб яны давалі мне пропуск, пакуль я не дайду да Юдэі,
Nehe Bela 2:8  і ліст да Асафа, ахоўца царскіх лясоў, каб ён даў мне дрэва на браму крэпасьці, якая пры домеБожым, і на гарадскую сьцяну, і на дом, у якім мне жыць. І даў мне цар, бо ж дабрадзейная рука Бога майго была над мною.
Nehe Bela 2:9  І прыйшоў я да зарэцкіх начальнікаў абласьцей і аддаў ім царскія лісты. А паслаў са мною цар воінскіх начальнікаў зь верхаўцамі.
Nehe Bela 2:10  Калі пачуў пра гэта Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, дык ім быдо даволі прыкра, што прыйшоў чалавек паклапаціцца пра дабро сыноў Ізраілевых.
Nehe Bela 2:11  І прыйшоў я ў Ерусалім. І прабыўшы там тры дні,
Nehe Bela 2:12  устаў я ўначы зь нямногімі людзьмі, якія былі пры мне, і нікому не сказаў, што Бог мой паклаў мне на сэрца зрабіць для Ерусаліма; а жывёлы ня было са мною ніякае, акрамя той, на якой я ехаў.
Nehe Bela 2:13  І праехаў я ўначы праз браму Даліны перад крыніцай Драконавай да брамы Гнаявой, і агледзеў я сьцены Ерусаліма разбураныя і яго брамы, спаленыя агнём.
Nehe Bela 2:14  І пад'ехаў я да брамы Крыніцы і да царскага вадаёму; але ня было месца прайсьці жывёле, якая была пад мною,—
Nehe Bela 2:15  і я падняўся назад па лагчыне ўначы і аглядаў сьцяну, і праехаўшы брамаю Даліны, вярнуўся.
Nehe Bela 2:16  І начальнікі ня ведалі, куды я хадзіў і што я раблю; ні Юдэям, ні сьвятарам, ні знакамітым, ні начальнікам, ні іншым майстрам работ я датуль нічога не адкрываў.
Nehe Bela 2:17  І сказаў я ім: вы бачыце бедства, у якім мы знаходзімся; Ерусалім пусты і брамы яго спалены агнём; пойдзем, пабудуем сьцяну Ерусаліма, і ня будзем наперад у такім занядбаньні.
Nehe Bela 2:18  І я расказаў ім пра руку Бога майго, якая спрыяла мне, а таксама і словы цара, якія ён казаў мне. І сказалі яны: будзем будаваць,— і змацавалі рукі свае на добрае.
Nehe Bela 2:19  Дачуўшыся пра гэта, Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, і Гешэм Аравіцянін сьмяяліся з нас і з пагардай казалі: што гэта за дзея, якую вы чыніце? Ужо ці ня думаеце ўзбунтавацца супроць цара?
Nehe Bela 2:20  Я даў ім адказ і сказаў ім: Бог Нябесны, Ён дае нам посьпех, і мы, рабы Ягоныя, будзем будаваць, а вам няма долі і права і памяці ў Ерусаліме.