Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
NEHEMIAH
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 13
Nehe Bela 13:1  У той дзень чытана было з кнігі Майсеевай уголас народу і знойдзена напісанае ў ёй: Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольства Божае вавек,
Nehe Bela 13:2  бо яны ня сустрэлі сыноў Ізраіля з хлебам і вадою і нанялі супроць яго Валаама, каб праклясьці яго, але Бог наш абярнуў праклён у дабраславеньне.
Nehe Bela 13:3  Пачуўшы гэты закон, яны аддзялілі ўсё іншапляменнае ад Ізраіля.
Nehe Bela 13:4  А перад тым сьвятар Эльяшыў, прыстаўлены да пакояў пры доме Бога нашага, блізкі сваяк Товіі,
Nehe Bela 13:5  падрыхтаваў яму вялікі пакой, у які раней клалі хлебнае прынашэньне, ладан і посуд, і дзесяціны хлеба, віна і алею, вызначаныя законам лявітам, сьпевакам і брамнікам, і прынашэньні сьвятарам.
Nehe Bela 13:6  Калі ўсё гэта адбывалася , я ня быў у Ерусаліме, бо ў дваццаць другім годзе Вавілонскага цара Артаксэркса я хадзіў да цара, і праз некалькі дзён зноў выпрасіўся ў цара.
Nehe Bela 13:7  Калі я прыйшоў у Ерусалім і даведаўся пра благую справу, якую ўчыніў Эльяшыў, падрыхтаваўшы Товію пакой на дварах дома Божага,
Nehe Bela 13:8  тады мне было вельмі непрыемна, і я выкінуў усе хатнія рэчы Товія прэч з пакоя
Nehe Bela 13:9  і сказаў, каб ачысьцілі пакоі, і загадаў зноў унесьці туды посуд дома Божага, хлебнае прынашэньне і ладан.
Nehe Bela 13:10  Яшчэ даведаўся я, што часткі лявітам не аддаюцца, і што лявіты і сьпевакі, якія рабілі сваю справу, разьбегліся, кожны на сваё поле.
Nehe Bela 13:11  Я зрабіў за гэта вымову начальнікам і сказаў: навошта пакінуты намі дом Божы? І я сабраў іх і паставіў іх на месца іхняе.
Nehe Bela 13:12  І ўсе Юдэі пачалі прыносіць дзесяціны хлеба, віна і алею ў кладоўкі.
Nehe Bela 13:13  І прыставіў я да кладовак Шэлэмію сьвятара і Садока кніжніка і Фэдаю зь лявітаў, і пры іх Ханана, сына Закхура, сына Матаніі, бо яны лічыліся вернымі. І на іх ускладзена раздаваць часткі братам сваім.
Nehe Bela 13:14  Спамяні мяне за гэта, Божа мой, і ня згладзь руплівых дзеяў маіх, якія я рабіў дзеля дома Бога майго і дзеля служэньня пры ім!
Nehe Bela 13:15  У тыя дні я ўбачыў у Юдэі, што ў суботу топчуць чавілы, возяць снапы і наўючваюць аслоў віном, вінаградам, смоквамі і ўсялякім грузам, і вязуць у суботні дзень у Ерусалім. І я строга выгаварыў ім таго ж самага дня, калі яны прадавалі страўнае.
Nehe Bela 13:16  І Тыране жылі ў Юдэі і прывозілі рыбу і ўсялякі тавар і прадавалі ў суботу жыхарам Юдэі і ў Ерусаліме.
Nehe Bela 13:17  І я зрабіў вымову самым знакамітым зь Юдэяў і сказаў ім: навошта вы робіце такое благоцце і апаганьваеце дзень суботні?
Nehe Bela 13:18  Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і за тое Бог наш навёў на нас і на горад гэты ўсё гэта бедства? А вы пабольшваеце гнеў Ягоны на Ізраіля, апаганьваючы суботу.
Nehe Bela 13:19  Пасьля гэтага, калі зьмяркалася каля брамы Ерусалімскай, перад суботаю, я загадаў замыкаць дзьверы і сказаў, каб не адмыкалі іх да раніцы пасьля суботы. І слуг маіх я ставіў каля брамы, каб ніякая ноша не праходзіла ў дзень суботні.
Nehe Bela 13:20  І начавалі гандляры і прадаўцы ўсялякага тавару па-за Ерусалімам раз і два.
Nehe Bela 13:21  Але я строга выгаварыў ім і сказаў ім: навошта вы начуеце каля сьцяны? Калі зробіце гэта другім разам, я накладу руку на вас. З таго часу яны ня прыходзілі ў суботу.
Nehe Bela 13:22  І сказаў я лявітам, каб яны ачысьціліся і прыйшлі трымаць варту каля брамы, каб сьвяціць дзень суботні. І за гэта спамяні мяне, Божа мой, і пашкадуй мяне зь вялікай літасьці Тваёй!
Nehe Bela 13:23  Яшчэ тымі днямі бачыў я Юдэяў, якія пабралі сабе жонак з Азацянак, Аманіцянак і Маавіцянак;
Nehe Bela 13:24  і таму сыны іхнія напалавіну гавораць па-Азоцку, альбо мовай іншых народаў, і ня ўмеюць гаварыць па-Юдэйску.
Nehe Bela 13:25  Я зрабіў за гэта вымову і праклінаў іх, і некаторых з мужоў біў, рваў у іх валасы і заклінаў іх Богам, каб яны не аддавалі дочак сваіх за сыноў іхніх, і ня бралі дочак іхніх за сыноў сваіх і за сябе.
Nehe Bela 13:26  Ці не праз іх, казаў я , грашыў Саламон, цар Ізраілеў? У многіх народаў ня было такога цара, як ён. Ён быў любімы Богам сваім, і Бог паставіў яго царом над усімі Ізраільцянамі; і аднак жа чужаземныя жонкі ўвялі ў грэх і яго.
Nehe Bela 13:27  І ці можна нам чуць пра вас, што вы робіце ўсё гэта вялікае ліха, грэшыце перад Богам нашым, прымаючы ў сужыцьцё чужаземных жонак?
Nehe Bela 13:28  І з сыноў Ёяды, сына вялікага сьвятара Эльяшыва, адзін быў зяцем Санавалата Хараніта. Я прагнаў яго ад сябе.
Nehe Bela 13:29  Спамяні ім, Божа мой, што яны зганьбілі сьвятарства і запавет сьвятарскі і лявіцкі!
Nehe Bela 13:30  Так ачысьціў я іх ад усяго чужаземнага і аднавіў службы сьвятароў і лявітаў, кожнага ў дзеі ягонай,
Nehe Bela 13:31  і дастаўку дроў у прызначаны час і пачаткі. Спамяні мяне, Божа мой, дзеля дабра мне!