ZECHARIAH
Chapter 13
Zech | Bela | 13:1 | У той дзень адчыніцца крыніца дому Давідаваму і жыхарам Ерусаліма для адмываньня грэху і нечыстаты. | |
Zech | Bela | 13:2 | І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь Саваоф, Я зьнішчу імёны ідалаў з гэтай зямлі, і яны ня будуць больш упамінацца, гэтаксама і лжэпрарокаў і нячыстага духа зь зямлі выдалю. | |
Zech | Bela | 13:3 | Тады, калі хто будзе прадказваць, дык бацька ягоны і маці яго, якія нарадзілі яго, скажуць яму: табе ня трэба жыць, бо ты ілжу кажаш у імя Госпада; і паб'е яго бацька ягоны і маці ягоная, якія нарадзілі яго, калі ён будзе прадказваць. | |
Zech | Bela | 13:4 | І будзе ў той дзень, пасаромеюцца такія прадказальнікі, кожны відзежу свайго, калі будуць прадказваць, і ня будуць надзяваць на сябе валасяніцы, каб ашукваць. | |
Zech | Bela | 13:5 | І кожны скажа: Я не прарок, я земляроб, бо нехта зрабіў мяне рабом з маленства майго. | |
Zech | Bela | 13:6 | Яму скажуць: чаго ж на руках у цябе шнары? і ён адкажа: таму, што мяне білі ў доме тых, што любяць мяне. | |
Zech | Bela | 13:7 | О, меч! падыміся на пастыра Майго і на блізкага Майго, кажа Гасподзь Саваоф: пакарай пастыра, і расьсеюцца авечкі! І Я абярну руку Маю на малых. | |
Zech | Bela | 13:8 | І будзе на ўсёй зямлі, кажа Гасподзь: дзьве часткі на ёй будуць зьнішчаны, вымруць, а трэцяя застанецца на ёй. | |