Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
ZECHARIAH
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
Zech Bela 4:1  І вярнуўся той анёл, які гаварыў са мною, і разбудзіў мяне, як будзяць чалавека са сну ягонага.
Zech Bela 4:2  І сказаў ён мне: што ты бачыш? І адказваў я: бачу, вось сьвяцільня ўся з золата і чашачка пад алей наверсе яе, і сем лампад, на ёй, і па сем трубачак у лампадах, якія наверсе яе;
Zech Bela 4:3  і дзьве масьліны на ёй, адна з правага боку чашачкі, другая зь левага боку яе.
Zech Bela 4:4  І адказваў я і сказаў анёлу, які гаварыў са Мною: што гэта, спадару мой?
Zech Bela 4:5  І анёл, які гаварыў са мною, адказваў і сказаў мне: ты ня ведаеш, што гэта? І сказаў я: ня ведаю, спадару мой.
Zech Bela 4:6  Тады адказваў ён і сказаў мне так: гэта слова Госпада Зарававэлю, у якім сказана: ня войскам і ня сілаю, а Духам Маім кажа Гасподзь Саваоф.
Zech Bela 4:7  Хто ты, вялікая гара перад Зарававэлем? ты — раўніна, і вынесе ён кутні камень пры шумных ускліканьнях: "мілата, мілата на ім!"
Zech Bela 4:8  І было мне слова Гасподняе:
Zech Bela 4:9  рукі Зарававэля паклалі аснову Дому гэтаму; ягоныя рукі і закончаць яго, і даведаешся, што Гасподзь Саваоф паслаў Мяне да вас.
Zech Bela 4:10  Бо хто можа лічыць дзень гэты малаважным, калі радасна глядзяць на будаўнічы адвес у руках Зарававэлевых тыя сем,— гэта вочы Госпада, якія абдымаюць позіркам усю зямлю?
Zech Bela 4:11  Тады адказваў я і сказаў яму: што азначаюць тыя дзьве масьліны з правага боку сьвяцільні і зь левага боку яе?
Zech Bela 4:12  Другі раз загаварыў я і сказаў яму: што азначаюць дзьве масьлічныя галіны, якія празь дзьве залатыя трубачкі выліваюць зь сябе золата?
Zech Bela 4:13  І сказаў ён мне: ты ня ведаеш, што гэта? Я адказваў: ня ведаю, спадару мой.
Zech Bela 4:14  І сказаў ён: гэта два памазаныя алеем, якія стаяць перад Госпадам усёй зямлі.