Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
HOSEA
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 1
Hose Bela 1:1  Слова Гасподняе, якое было да Асіі, сына Бээрыінавага, у дні Азіі, Ёатама, Ахаза, Эзэкіі, цароў Юдэйскіх, і ў дні Ераваама, сына Ёасавага, цара Ізраільскага.
Hose Bela 1:2  Пачатак слова Гасподняга Асію. І сказаў Гасподзь Асію: "ідзі, вазьмі сабе жонку блудніцу і дзяцей блуду; бо моцна блудадзеіць зямля гэтая, адступіўшыся ад Госпада".
Hose Bela 1:3  І пайшоў ён і ўзяў Гомер, дачку Дыўлаіма; і яна зачала і нарадзіла яму сына.
Hose Bela 1:4  І Гасподзь сказаў яму: "дай яму імя Ізрэель, бо яшчэ крыху пройдзе, і Я спаганю кроў Ізрэеля з дома Іуевага і пакладу канец царству дома Ізраілевага,
Hose Bela 1:5  і будзе ў той дзень, Я зламаю лук Ізраілеў у даліне Ізрэель".
Hose Bela 1:6  І зачала яшчэ і нарадзіла дачку, і Ён сказаў яму: "дай ёй імя Ларухама ; бо я ўжо ня буду больш літаваць дома Ізраілевага, каб дараваць ім.
Hose Bela 1:7  І дом Юдаў умілажалю і ўратую іх у Госпадзе Богу іхнім, уратую іх ня лукам, ня мечам, не вайною, ня конямі і вершнікамі".
Hose Bela 1:8  І выкарміўшы грудзьмі Непамілаваную, яна зачала і нарадзіла сына.
Hose Bela 1:9  І сказаў Ён: "дай яму імя Лаамі , бо вы — ня Мой народ, і Я ня буду вашым.
Hose Bela 1:10  Але будзе лік сыноў Ізраілевых як пясок марскі, якога нельга ні вымераць, ні палічыць; і там, дзе казалі ім: вы ня Мой народ, будуць казаць ім: вы сыны Бога жывога.
Hose Bela 1:11  І зьбяруцца сыны Юдавыя і сыны Ізраілевыя разам і паставяць сабе адну галаву і выйдуць зь зямлі перасяленьня ; бо вялікі дзень Ізрэеля!