II SAMUEL
Chapter 4
| II S | Bela | 4:1 | І пачуў Евастэй , сын Саўлаў, што памёр Авэнір у Хэўроне, і апусьціліся рукі ў яго, і ўвесь Ізраіль сумеўся. | |
| II S | Bela | 4:2 | У Евастэя , сына Саўлавага, было два правадыры войска: імя аднаго — Баана і імя другога — Рыхаў, сыны Рэмона Бээрацяніна, з наступнікаў Веньямінавых, бо і Бээрот належаў да Веньяміна. | |
| II S | Bela | 4:4 | У Ёнатана, сына Саўлавага, быў сын кульгавы. Пяць гадоў было яму, калі прыйшла вестка пра Саўла і Ёнатана з Ізрэеля, і нянька, узяўшы яго, пабегла. І калі яна сьпешна бегла, дык ён упаў і стаўся кульгавы. Імя яго Мэмфівастэй. | |
| II S | Bela | 4:5 | І пайшлі сыны Рэмона Бээрацяніна, Рыхаў і Баана, і прыйшлі ў самую дзённую сьпёку да дома Евастэя; а ён спаў на пасьцелі аполудні. | |
| II S | Bela | 4:6 | Рыхаў і Баана, брат ягоны, увайшлі ў дом, як бы дзеля таго, каб узяць пшаніцы; і ўдарылі яго ў жывот і ўцяклі. | |
| II S | Bela | 4:7 | Калі яны ўвайшлі ў дом, Евастэй ляжаў на пасьцелі сваёй; і яны ўдарылі ў яго, і забілі яго, і адсеклі галаву ў яго, і ўзялі галаву ягоную з сабою, і ішлі пустыннаю дарогаю ўсю ноч; | |
| II S | Bela | 4:8 | і прынесьлі галаву Евастэя да Давіда ў Хэўрон і сказалі цару: вось галава Евастэя, сына Саўлавага, ворага твайго, які шукаў душы тваёй; сёньня Гасподзь адпомсьціў за гаспадара майго цара Саўлу і нашчадкам ягоным. | |
| II S | Bela | 4:9 | І адказваў Давід Рыхаву і Баану, брату ягонаму, сынам Рэмона Бээрацяніна, і сказаў ім: жывы Гасподзь, Які выбавіў душу маю ад усякага смутку! | |
| II S | Bela | 4:10 | калі таго, хто прынёс мне вестку, сказаўшы: "вось, памёр Саўл і Ёнатан ", і хто лічыў сябе радасным вестуном, я схапіў і забіў яго ў Сэкелагу, замест таго, каб даць яму ўзнагароду, | |
| II S | Bela | 4:11 | дык цяпер, калі нягодныя людзі забілі чалавека невінаватага ў ягоным доме на пасьцелі ягонай, няўжо я не спаганю крыві ягонай ад рукі вашай і ня вынішчу вас зь зямлі? | |