Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II SAMUEL
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 22
II S Bela 22:1  І засьпяваў Давід песьню Госпаду ў дзень, калі Гасподзь выбавіў яго ад рукі ўсіх ворагаў і ад рукі Саўла, і сказаў:
II S Bela 22:2  Гасподзь — цьвярдыня мая і моц мая і збаўца мой.
II S Bela 22:3  Бог мой — скала мая; на Яго я спадзяюся; шчыт мой, рог выратаваньня майго, агароджа мая і прытулак мой; Ратаўнік мой, ад бедаў Ты выбавіў мяне!
II S Bela 22:4  Паклічу Госпада, Якому шчыра пакланяюся, і ад ворагаў маіх выратуюся.
II S Bela 22:5  Агарнулі мяне хвалі сьмерці, і патокі беззаконьня напалохалі мяне;
II S Bela 22:6  ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне.
II S Bela 22:7  Але вось у цеснаце маёй я паклікаў Госпада і Бога майго і заклікаў, і Ён пачуў з харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Яго.
II S Bela 22:8  Затрэслася, закалыхалася зямля, задрыжалі і парушыліся асновы нябёсаў, бо разгневаўся на іх Гасподзь .
II S Bela 22:9  Падняўся дым ад гневу Яго і з вуснаў Яго агонь пажыральны; жарнае вугольле сыпалася ад Яго.
II S Bela 22:10  Нахіліў Ён нябёсы і сышоў; і морак пад нагамі ў Яго;
II S Bela 22:11  і сеў на херувімаў, і паляцеў, і панёсься на крылах ветру;
II S Bela 22:12  і моракам пакрыў Сябе, як ценем, згусьціўшы воды хмар нябесных;
II S Bela 22:13  ад бляску прад Ім разгаралася вугольле вогненнае.
II S Bela 22:14  Загрымеў зь нябёсаў Гасподзь, і Усявышні даў голас Свой;
II S Bela 22:15  пусьціў стрэлы і расьсеяў іх; бліснуў маланкаю і зьнішчыў іх.
II S Bela 22:16  І адчыніліся крыніцы мора, агаліліся асновы сусьветныя ад грознага голасу Госпада, ад подыху духу гневу Яго.
II S Bela 22:17  Працягнуў Ён руку з вышыні і ўзяў мяне, і дастаў мяне з водаў многіх;
II S Bela 22:18  выбавіў мяне ад ворага майго моцнага, ад ненавісьнікаў маіх, якія былі мацнейшыя за мяне.
II S Bela 22:19  Яны паўсталі на мяне ў дзень бедства майго; але Гасподзь быў апораю мне
II S Bela 22:20  і вывеў мяне на прасторнае месца, выбавіў мяне, бо Ён дабраволіць мне.
II S Bela 22:21  Даў мне Гасподзь па праўдзе маёй, па чысьціні рук маіх узнагародзіў мяне.
II S Bela 22:22  Бо я захоўваў шляхі Госпада і ня быў грэшны прад Богам маім,
II S Bela 22:23  бо ўсе запаведзі Яго перад мною, і ад пастановаў Яго я не адступаў,
II S Bela 22:24  і быў беззаганны прад Ім, і пільнаваўся, каб не зграшыць мне.
II S Bela 22:25  І даў мне Гасподзь па праўдзе маёй, па чысьціні маёй прад вачыма Яго.
II S Bela 22:26  З мілажальным Ты — мілажальны, з чалавекам шчырым — шчыры,
II S Bela 22:27  з чыстым — чысты, а з хітрым — па хітрасьці ягонай.
II S Bela 22:28  Людзей прыгнечаных Ты ратуеш і позіркам Сваім прыніжаеш пыхлівых.
II S Bela 22:29  Ты, Госпадзе, сьвяцільня мая; Гасподзь прасьвятляе цемру маю.
II S Bela 22:30  З Табою я разьбіваю войска; з Богам маім падымаюся на сьцяну.
II S Bela 22:31  Бог! — беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова Госпада, шчыт Ён усім, хто спадзяецца на Яго.
II S Bela 22:32  Бо хто Бог, акрамя Госпада, і хто абарона, акрамя Бога нашага?
II S Bela 22:33  Бог апаясвае мяне сілаю, пракладвае мне правільны шлях;
II S Bela 22:34  робіць ногі мае, як у аленя, і на вышынях ставіць мяне;
II S Bela 22:35  вучыць рукі мае бітве і цягліцы мае напінае, як медны лук.
II S Bela 22:36  Ты даеш мне шчыт выратаваньня Твайго, і міласьць Твая ўзьвялічвае мяне.
II S Bela 22:37  Ты пашыраеш крок мой пад мною, і ня хістаюцца ногі мае.
II S Bela 22:38  Я ганяюся за ворагамі маімі і зьнішчаю іх, і не вяртаюся, пакуль ня зьнішчу іх;
II S Bela 22:39  і зьнішчаю іх і б’ю іх, і не ўстаюць і падаюць пад ногі мае.
II S Bela 22:40  Ты апярэзваеш мяне сілаю для вайны і кладзеш перад мною тых, што паўстаюць на мяне;
II S Bela 22:41  Ты абяртаеш да мяне тыл ворагаў маіх, і я зьнішчаю ненавісьнікаў маіх.
II S Bela 22:42  Яны клічуць, але няма выратавальніка,— да Госпада, але Ён ня слухае іх.
II S Bela 22:43  Я расьсейваю іх, як пыл зямны, у гразь вулічную мну іх і тапчу іх.
II S Bela 22:44  Ты ўратаваў мяне ад мяцяжу народу майго; Ты захаваў мяне, каб быць мне галавою над іншапляменцамі; народ, якога я ня ведаў, служыць мне.
II S Bela 22:45  Іншапляменцы лісьлівяць перад мною; па чутках пра мяне падпарадкуюцца мне.
II S Bela 22:46  Іншапляменцы бляднеюць і дрыжаць ва ўмацаваньнях сваіх.
II S Bela 22:47  Жывы Гасподзь і дабраславёны абаронца мой! Хай будзе праслаўлены Бог, прытулак выратаваньня майго,
II S Bela 22:48  Бог, Які помсьціць за мяне і ўпакорвае мне народы
II S Bela 22:49  і выбаўляе мяне ад ворагаў маіх! Над паўсталымі супроць мяне Ты ўзвысіў мяне; ад чалавека жорсткага Ты выбавіў мяне.
II S Bela 22:50  За тое я буду славіць Цябе, Госпадзе, сярод іншапляменцаў і буду сьпяваць імю Твайму,
II S Bela 22:51  якое велікадушна ратуе цара Свайго і творыць міласьць памазанцу Свайму Давіду і нашчадкам ягоным вечна!