Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II SAMUEL
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 10
II S Bela 10:1  Праз некаторы час памёр цар Аманіцкі, і заваладарыў замест яго сын ягоны Анон.
II S Bela 10:2  І сказаў Давід: зраблю я ласку Анону, сыну Наасаваму, за дабрадзейства, якое зрабіў мне бацька ягоны. І паслаў Давід слуг сваіх суцешыць Анона за бацьку ягонага. І прыйшлі слугі Давідавыя ў зямлю Аманіцкую.
II S Bela 10:3  Але князі Аманіцкія сказалі Анону, гаспадару свайму: няўжо ты думаеш, што Давід з павагі да бацькі твайго прыслаў да цябе суцешнікаў? ці не на тое, каб агледзець горад і высачыць у ім і пасьля разбурыць яго, прыслаў Давід слуг сваіх да цябе?
II S Bela 10:4  І ўзяў Анон слуг Давідавых і агаліў кожнаму зь іх палавіну барады, і абрэзаў вопратку іхнюю напалавіну, да сьцёгнаў, і адпусьціў іх.
II S Bela 10:5  Калі данесьлі пра гэта Давіду, дык ён паслаў ім насустрач, бо яны былі вельмі зьняважаныя. І загадаў цар сказаць ім: заставайцеся ў Ерыхоне, пакуль вырастуць бароды вашыя, і тады вяртайцеся.
II S Bela 10:6  І ўбачылі Аманіцяне, што яны зрабіліся ненавіснымі Давіду; і паслалі Аманіцяне наняць Сірыйцаў з Бэт-Рэхава і Сірыйцаў Сувы дваццаць тысяч пешых, у цара Маахі тысячу чалавек і зь Істова дванаццаць тысяч чалавек.
II S Bela 10:7  Калі пачуў пра гэта Давід, дык паслаў Ёава з усім войскам храбрых.
II S Bela 10:8  І выйшлі Аманіцяне і падрыхтаваліся да бітвы каля брамы, а Сірыйцы Сувы і Рэхава, і Істова і Маахі асобна ў полі.
II S Bela 10:9  І ўбачыў Ёаў, што няпрыяцельскае войска было пастаўлена супроць яго і спераду і ззаду, і выбраў воінаў з усіх адборных у Ізраіле і выставіў іх супроць Сірыйцаў;
II S Bela 10:10  а астатнюю частку войска даручыў Авэсу, брату свайму, каб ён выставіў іх супроць Аманіцян.
II S Bela 10:11  І сказаў Ёаў: калі Сірыйцы будуць адольваць мяне, ты дапаможаш мне; а калі Аманіцяне цябе пачнуць адольваць, я прыйду да цябе на дапамогу;
II S Bela 10:12  будзь мужны, і будзем стаяць цьвёрда за народ наш і за гарады Бога нашага, а Гасподзь зробіць, што яму даспадобы.
II S Bela 10:13  І выступіў Ёаў і народ, які быў у яго, на бітву зь Сірыйцамі, і яны пабеглі ад яго.
II S Bela 10:14  А Аманіцяне, убачыўшы, што Сірыйцы бягуць, пабеглі ад Авэсы і зайшлі ў горад. І вярнуўся Ёаў ад Аманіцянаў і прыйшоў у Ерусалім.
II S Bela 10:15  Сірыйцы, бачачы, што яны разьбіты Ізраільцянамі, сабраліся разам.
II S Bela 10:16  І паслаў Адраазар і паклікаў Сірыйцаў, якія за ракою Халамака , і прыйшлі яны да Элама; а Савак, ваеначальнік Адраазараў, узначальваў іх.
II S Bela 10:17  Калі данесьлі Давіду, дык ён сабраў усіх Ізраільцянаў і перайшоў Ярдан і прыйшоў да Элама. Сірыйцы выступілі супроць Давіда і ўступілі ў бітву зь ім.
II S Bela 10:18  І пабеглі Сірыйцы ад Ізраільцянаў. Давід зьнішчыў у Сірыйцаў семсот калясьніц і сорак тысяч верхаўцоў; разьбіў і ваеначальніка Савака, які там і пмаёр.
II S Bela 10:19  Калі ўсе цары пакорныя Адраазару ўбачылі, што яны разьбіты Ізраільцянамі, дык заключылі мір з Ізраільцянамі і скарыліся ім. А Сірыйцы баяліся далей дапамагаць Аманіцянам.