II SAMUEL
Chapter 11
II S | Bela | 11:1 | Праз год, у той час, калі выходзяць цары ў паходы , Давід паслаў Ёава і слуг сваіх зь ім і ўсіх Ізраільцянаў; і яны разьбілі Аманіцянаў і аблажылі Раву; а Давід заставаўся ў Ерусаліме. | |
II S | Bela | 11:2 | Аднаго разу падвечар Давід, устаўшы з пасьцелі, прагульваўся на даху царскага дома і ўбачыў з даху жанчыну, якая купалася; а тая жанчына была вельмі прыгожая. | |
II S | Bela | 11:3 | І паслаў Давід разьведаць, хто гэтая жанчына? І сказалі яму: гэта Вірсавія, дачка Эліяма, жонка Урыі Хэтэяніна. | |
II S | Bela | 11:4 | Давід паслаў слуг узяць яе; і яна прыйшла да яго, і ён спаў зь ёю. А калі яна ачысьцілася ад нячыстасьці сваёй, вярнулася ў дом свой. | |
II S | Bela | 11:6 | І паслаў Давід сказаць Ёаву: прышлі да мяне Урыю Хэтэяніна. І паслаў Ёаў Урыю да Давіда. | |
II S | Bela | 11:7 | І прыйшоў да яго Урыя, распытаў яго Давід пра становішча Ёава і пра становішча народу і пра ход вайны. | |
II S | Bela | 11:8 | І сказаў Давід Урыю: ідзі дамоў і абмый ногі свае. І выйшаў Урыя з дома царскага, а сьледам за ім панесьлі і царскія стравы. | |
II S | Bela | 11:9 | Але Урыя спаў каля брамы царскага дома з усімі слугамі свайго гаспадара і не пайшоў у свой дом. | |
II S | Bela | 11:10 | І данесьлі Давіду, кажучы: не пайшоў Урыя ў дом свой. І сказаў Давід Урыю: вось ты прыйшоў з дарогі; чаму ж не пайшоў ты ў дом свой? | |
II S | Bela | 11:11 | І сказаў Урыя Давіду: каўчэг і Ізраіль і Юда ў намётах, і гаспадар мой Ёаў і рабы гаспадара майго ў полі, а я ўвайшоў бы дом свой есьці і піць і спаць са сваёю жонкаю! прысягаю тваім жыцьцём і жыцьцём душы тваёй, гэтага я не зраблю. | |
II S | Bela | 11:12 | І сказаў Давід Урыю: застанься тут і на гэты дзень, а заўтра я адпушчу цябе. І застаўся Урыя ў Ерусаліме на гэты дзень да заўтра. | |
II S | Bela | 11:13 | І запрасіў яго Давід, і еў Урыя перад ім і піў, і напаіў яго Давід . Але ўвечары прыйшоў Урыя спаць на пасьцель сваю з рабамі гаспадара свайго, а ў свой дом не пайшоў. | |
II S | Bela | 11:15 | У пісьме ён напісаў так: пастаўце Урыю там, дзе самая моцная бітва, і адступеце ад яго, каб ён быў пабіты і памёр. | |
II S | Bela | 11:16 | Таму, калі Ёаў аблажыў горад, дык паставіў ён Урыю на такім месцы, пра якое ведаў, што там храбрыя людзі. | |
II S | Bela | 11:17 | Выйшлі людзі з горада і біліся зь Ёавам, і загінула некалькі з народу, са слуг Давідавых; быў забіты таксама і Урыя Хэтэянін. | |
II S | Bela | 11:20 | і ўбачыш, што цар разгневаецца і скажа табе: "навошта вы так блізка падыходзілі да горада біцца? хіба вы ня ведалі, што са сьцяны будуць кідаць на вас? | |
II S | Bela | 11:21 | хто забіў Авімэлэха, сына Еравалавага? ці не жанчына кінула на яго са сьцяны абломак жарона і забіла яго , і ён памёр у Тэвэцы? навошта ж вы блізка падыходзілі да сьцяны?" і тады ты скажы: і раб твой Урыя Хэтэянін таксама забіты і памёр. | |
II S | Bela | 11:23 | Тады пасланы сказаў Давіду: адольвалі нас тыя людзі і выйшлі да нас у поле, і мы перасьледавалі іх да ўваходу ў браму; | |
II S | Bela | 11:24 | тады стралялі стралкі са сьцяны па рабах тваіх, і памерлі некаторыя з рабоў цара; памёр таксама і раб твой Урыя Хэтэянін. | |
II S | Bela | 11:25 | Тады сказаў Давід пасланаму: так скажы Ёаву: хай не бянтэжыць цябе гэтая справа, бо меч пажырае часам таго, часам гэтага; узмацні вайну супроць горада і разбуры яго. Так падбадзёры яго. | |