Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II SAMUEL
Prev Up Next
Chapter 11
II S Bela 11:1  Праз год, у той час, калі выходзяць цары ў паходы , Давід паслаў Ёава і слуг сваіх зь ім і ўсіх Ізраільцянаў; і яны разьбілі Аманіцянаў і аблажылі Раву; а Давід заставаўся ў Ерусаліме.
II S Bela 11:2  Аднаго разу падвечар Давід, устаўшы з пасьцелі, прагульваўся на даху царскага дома і ўбачыў з даху жанчыну, якая купалася; а тая жанчына была вельмі прыгожая.
II S Bela 11:3  І паслаў Давід разьведаць, хто гэтая жанчына? І сказалі яму: гэта Вірсавія, дачка Эліяма, жонка Урыі Хэтэяніна.
II S Bela 11:4  Давід паслаў слуг узяць яе; і яна прыйшла да яго, і ён спаў зь ёю. А калі яна ачысьцілася ад нячыстасьці сваёй, вярнулася ў дом свой.
II S Bela 11:5  Жанчына гэтая зацяжарыла і паслала абвясьціць пра гэта Давіду, кажучы: я цяжарная.
II S Bela 11:6  І паслаў Давід сказаць Ёаву: прышлі да мяне Урыю Хэтэяніна. І паслаў Ёаў Урыю да Давіда.
II S Bela 11:7  І прыйшоў да яго Урыя, распытаў яго Давід пра становішча Ёава і пра становішча народу і пра ход вайны.
II S Bela 11:8  І сказаў Давід Урыю: ідзі дамоў і абмый ногі свае. І выйшаў Урыя з дома царскага, а сьледам за ім панесьлі і царскія стравы.
II S Bela 11:9  Але Урыя спаў каля брамы царскага дома з усімі слугамі свайго гаспадара і не пайшоў у свой дом.
II S Bela 11:10  І данесьлі Давіду, кажучы: не пайшоў Урыя ў дом свой. І сказаў Давід Урыю: вось ты прыйшоў з дарогі; чаму ж не пайшоў ты ў дом свой?
II S Bela 11:11  І сказаў Урыя Давіду: каўчэг і Ізраіль і Юда ў намётах, і гаспадар мой Ёаў і рабы гаспадара майго ў полі, а я ўвайшоў бы дом свой есьці і піць і спаць са сваёю жонкаю! прысягаю тваім жыцьцём і жыцьцём душы тваёй, гэтага я не зраблю.
II S Bela 11:12  І сказаў Давід Урыю: застанься тут і на гэты дзень, а заўтра я адпушчу цябе. І застаўся Урыя ў Ерусаліме на гэты дзень да заўтра.
II S Bela 11:13  І запрасіў яго Давід, і еў Урыя перад ім і піў, і напаіў яго Давід . Але ўвечары прыйшоў Урыя спаць на пасьцель сваю з рабамі гаспадара свайго, а ў свой дом не пайшоў.
II S Bela 11:14  Раніцай Давід напісаў пісьмо Ёаву і паслаў яго з Урыем.
II S Bela 11:15  У пісьме ён напісаў так: пастаўце Урыю там, дзе самая моцная бітва, і адступеце ад яго, каб ён быў пабіты і памёр.
II S Bela 11:16  Таму, калі Ёаў аблажыў горад, дык паставіў ён Урыю на такім месцы, пра якое ведаў, што там храбрыя людзі.
II S Bela 11:17  Выйшлі людзі з горада і біліся зь Ёавам, і загінула некалькі з народу, са слуг Давідавых; быў забіты таксама і Урыя Хэтэянін.
II S Bela 11:18  І паслаў Ёаў данесьці Давіду пра ўвесь ход бітвы.
II S Bela 11:19  І загадаў пасланаму, кажучы: калі ты раскажаш цару пра ўвесь ход бітвы
II S Bela 11:20  і ўбачыш, што цар разгневаецца і скажа табе: "навошта вы так блізка падыходзілі да горада біцца? хіба вы ня ведалі, што са сьцяны будуць кідаць на вас?
II S Bela 11:21  хто забіў Авімэлэха, сына Еравалавага? ці не жанчына кінула на яго са сьцяны абломак жарона і забіла яго , і ён памёр у Тэвэцы? навошта ж вы блізка падыходзілі да сьцяны?" і тады ты скажы: і раб твой Урыя Хэтэянін таксама забіты і памёр.
II S Bela 11:22  І пайшоў, і прыйшоў, і расказаў Давіду пра ўвесь ход бітвы.
II S Bela 11:23  Тады пасланы сказаў Давіду: адольвалі нас тыя людзі і выйшлі да нас у поле, і мы перасьледавалі іх да ўваходу ў браму;
II S Bela 11:24  тады стралялі стралкі са сьцяны па рабах тваіх, і памерлі некаторыя з рабоў цара; памёр таксама і раб твой Урыя Хэтэянін.
II S Bela 11:25  Тады сказаў Давід пасланаму: так скажы Ёаву: хай не бянтэжыць цябе гэтая справа, бо меч пажырае часам таго, часам гэтага; узмацні вайну супроць горада і разбуры яго. Так падбадзёры яго.
II S Bela 11:26  І пачула жонка Урыі, што памёр Урыя, муж яе, і плакала па мужы сваім.
II S Bela 11:27  Калі скончыўся час плачу, Давід паслаў і ўзяў яе ў дом свой, і яна зрабілася жонкаю ягонаю і нарадзіла яму сына. І быў гэты ўчынак, які ўчыніў Давід, благім у вачах Госпада.