Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II SAMUEL
Prev Up Next
Chapter 14
II S Bela 14:1  І заўважыў Ёаў, сын Саруі, што сэрца цара павярнулася да Авэсалома.
II S Bela 14:2  І паслаў Ёаў у Тэкою, і ўзяў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: прыкінься, быццам плачаш, і апрані жалобную вопратку, і ня мажся алеем, і назавіся жанчынаю, якая шмат дзён плакала па памерлым;
II S Bela 14:3  і йдзі да цара і скажы яму так і так. І ўклаў Ёаў у вусны яе, што сказаць.
II S Bela 14:4  І ўвайшла жанчына Тэкаіцянка да цара і ўпала тварам сваім на зямлю, і пакланілася і сказала: памажы, цару!
II S Bela 14:5  І сказаў ёй цар: што табе? І сказала яна: я ўдава, муж мой памёр;
II S Bela 14:6  і ў рабы тваёй было два сыны; яны пасварыліся ў полі, і ня было каму разьвесьці іх, і пабіў адзін другога і забіў яго.
II S Bela 14:7  І вось, паўстала ўся радня на рабу тваю, і кажуць: аддай забойцу брата свайго; і мы заб'ем яго за душу брата ягонага, якую ён загубіў, і зьнішчым нават спадчыньніка. І так яны патушаць астатнюю іскру маю, каб не пакінуць мужу майму імя і нашчадкаў на ўлоньні зямлі.
II S Bela 14:8  І сказаў цар жанчыне: ідзі спакойна дамоў, я дам загад пра цябе.
II S Bela 14:9  Але жанчына Тэкаіцянка сказала цару: на мне, гаспадару мой цар, хай будзе віна і на доме бацькі майго, а цар і трон ягоны невінаваты.
II S Bela 14:10  І сказаў цар: таго, хто будзе супроць цябе, прывядзі да мяне, і ён больш не чапацьме цябе.
II S Bela 14:11  Яна сказала: спамяні, цару, Госпада Бога твайго, каб не памножыліся помсьнікі за кроў і не пагубілі сына майго. І сказаў цар: жывы Гасподзь! не ўпадзе і волас сына твайго на зямлю.
II S Bela 14:12  І сказала жанчына: дазволь рабе тваёй сказаць яшчэ слова гаспадару майму цару.
II S Bela 14:13  Ён сказаў: кажы. І сказала жанчына: чаму ты так робіш супроць народу Божага? Цару, вымавіўшы гэте слова, зьвінаваціў сябе самога, бо не вяртае выгнанца свайго.
II S Bela 14:14  Мы памром і будзем, як вада, вылітая на зямлю, якую нельга сабраць; але Бог ня хоча загубіць душу і думае, як бы не адкінуць ад Сябе адкінутага.
II S Bela 14:15  І цяпер я прыйшла сказаць цару, гаспадару майму, гэтыя словы, бо народ палохае мяне; і раба твая сказала: пагавару я з царом, ці ня зробіць ён паводле слова рабы сваёй;
II S Bela 14:16  мабыць, цар выслухае і выбавіць рабу сваю з рук людзей, якія хочуць зьнішчыць мяне разам з сынам маім са спадчыны Божай.
II S Bela 14:17  І сказала раба твая: хай будзе слова гаспадара майго цара ўцехаю мне, бо гаспадар мой цар, як анёл Божы, і можа выслухаць і добрае і благое. І Гасподзь Бог твой будзе з табою.
II S Bela 14:18  І адказваў цар і сказаў жанчыне: не схавай ад мяне, пра што я спытаюся ў цябе. І сказала жанчына: кажы, гаспадару мой цар.
II S Bela 14:19  І сказаў цар: ці ня рука Ёава ва ўсім гэтым з табою. І адказвала жанчына і сказала: хай жыве душа твая, гаспадару мой цар; ні направа, ні налева нельга ўхіліцца ад таго, што сказаў гаспадар мой цар; правільна, раб твой Ёаў загадаў мне, і ён уклаў у вусны рабы тваёй усе гэтыя словы;
II S Bela 14:20  каб прытчаю даць справе такі выгляд, раб твой Ёаў навучыў мяне; але гаспадар мой мудры, як мудры анёл Божы, каб ведаць усё, што на зямлі.
II S Bela 14:21  І сказаў цар Ёаву: вось, я зраблю; ідзі ж, вярні хлопца Авэсалома.
II S Bela 14:22  Тады Ёаў упаў тварам на зямлю і пакланіўся, і дабраславіў цара і сказаў: цяпер ведае раб твой, што здабыў упадабаньне ў вачах тваіх, гаспадару мой цар, бо цар зрабіў паводле слова раба свайго.
II S Bela 14:23  І ўстаў Ёаў, і пайшоў у Гесур, і прывёў Авэсалома ў Ерусалім.
II S Bela 14:24  І сказаў цар: хай ён вернецца ў дом свой, а твару майго ня бачыць. І пайшоў Авэсалом у свой дом, а твару царскага ня бачыў.
II S Bela 14:25  Ня было ва ўсім Ізраіле мужчыны такога прыгожага, як Авэсалом, і такога пахвальнага, як ён: ад падэшвы ног да верху галавы яго ня было ў яго пахібы.
II S Bela 14:26  Калі ён стрыг галаву сваю,— а ён стрыг яе кожны год, бо яна абцяжарвала яго, дык валасы з галавы ягонай важылі дзьвесьце сікляў па вазе царскай.
II S Bela 14:27  І нарадзіліся ў Авэсалома тры сыны і адна дачка, імем Тамар; яна была жанчына прыгожая.
II S Bela 14:28  І заставаўся Авэсалом у Ерусаліме два гады, а твару царскага ня бачыў.
II S Bela 14:29  І паслаў Авэсалом па Ёава, каб паслаць яго да цара; але той не захацеў прыйсьці да яго. Паслаў і другі раз, але той не захацеў прыйсьці.
II S Bela 14:30  І сказаў Авэсалом слугам сваім: бачыце дзялянку поля Ёава каля майго, і ў яго там ячмень: ідзеце, выпаліце яго агнём. І выпалілі слугі Авэсалома тую дзялянку поля агнём.
II S Bela 14:31  І ўстаў Ёаў, і прыйшоў да Авэсалома ў дом, і сказаў яму: навошта слугі твае выпалілі маю дзялянку агнём?
II S Bela 14:32  І сказаў Авэсалом Ёаву: вось, я пасылаў па цябе, кажучы: прыйдзі сюды, і я пашлю цябе да цара сказаць: навошта я прыйшоў з Гесура? Лепей бы мне заставацца там. Я хачу ўбачыць твар цара. Калі ж я вінаваты, дык забі мяне.
II S Bela 14:33  І пайшоў Ёаў да цара і пераказаў яму. І паклікаў цар Авэсалома. Ён прыйшоў да цара і ўпаў тварам сваім на зямлю перад царом. І пацалаваў цар Авэсалома.