II SAMUEL
Chapter 10
II S | Bela | 10:2 | І сказаў Давід: зраблю я ласку Анону, сыну Наасаваму, за дабрадзейства, якое зрабіў мне бацька ягоны. І паслаў Давід слуг сваіх суцешыць Анона за бацьку ягонага. І прыйшлі слугі Давідавыя ў зямлю Аманіцкую. | |
II S | Bela | 10:3 | Але князі Аманіцкія сказалі Анону, гаспадару свайму: няўжо ты думаеш, што Давід з павагі да бацькі твайго прыслаў да цябе суцешнікаў? ці не на тое, каб агледзець горад і высачыць у ім і пасьля разбурыць яго, прыслаў Давід слуг сваіх да цябе? | |
II S | Bela | 10:4 | І ўзяў Анон слуг Давідавых і агаліў кожнаму зь іх палавіну барады, і абрэзаў вопратку іхнюю напалавіну, да сьцёгнаў, і адпусьціў іх. | |
II S | Bela | 10:5 | Калі данесьлі пра гэта Давіду, дык ён паслаў ім насустрач, бо яны былі вельмі зьняважаныя. І загадаў цар сказаць ім: заставайцеся ў Ерыхоне, пакуль вырастуць бароды вашыя, і тады вяртайцеся. | |
II S | Bela | 10:6 | І ўбачылі Аманіцяне, што яны зрабіліся ненавіснымі Давіду; і паслалі Аманіцяне наняць Сірыйцаў з Бэт-Рэхава і Сірыйцаў Сувы дваццаць тысяч пешых, у цара Маахі тысячу чалавек і зь Істова дванаццаць тысяч чалавек. | |
II S | Bela | 10:8 | І выйшлі Аманіцяне і падрыхтаваліся да бітвы каля брамы, а Сірыйцы Сувы і Рэхава, і Істова і Маахі асобна ў полі. | |
II S | Bela | 10:9 | І ўбачыў Ёаў, што няпрыяцельскае войска было пастаўлена супроць яго і спераду і ззаду, і выбраў воінаў з усіх адборных у Ізраіле і выставіў іх супроць Сірыйцаў; | |
II S | Bela | 10:10 | а астатнюю частку войска даручыў Авэсу, брату свайму, каб ён выставіў іх супроць Аманіцян. | |
II S | Bela | 10:11 | І сказаў Ёаў: калі Сірыйцы будуць адольваць мяне, ты дапаможаш мне; а калі Аманіцяне цябе пачнуць адольваць, я прыйду да цябе на дапамогу; | |
II S | Bela | 10:12 | будзь мужны, і будзем стаяць цьвёрда за народ наш і за гарады Бога нашага, а Гасподзь зробіць, што яму даспадобы. | |
II S | Bela | 10:14 | А Аманіцяне, убачыўшы, што Сірыйцы бягуць, пабеглі ад Авэсы і зайшлі ў горад. І вярнуўся Ёаў ад Аманіцянаў і прыйшоў у Ерусалім. | |
II S | Bela | 10:16 | І паслаў Адраазар і паклікаў Сірыйцаў, якія за ракою Халамака , і прыйшлі яны да Элама; а Савак, ваеначальнік Адраазараў, узначальваў іх. | |
II S | Bela | 10:17 | Калі данесьлі Давіду, дык ён сабраў усіх Ізраільцянаў і перайшоў Ярдан і прыйшоў да Элама. Сірыйцы выступілі супроць Давіда і ўступілі ў бітву зь ім. | |
II S | Bela | 10:18 | І пабеглі Сірыйцы ад Ізраільцянаў. Давід зьнішчыў у Сірыйцаў семсот калясьніц і сорак тысяч верхаўцоў; разьбіў і ваеначальніка Савака, які там і пмаёр. | |