ZECHARIAH
Chapter 5
| Zech | Bela | 5:2 | І сказаў ён мне: што ты бачыш? Я адказваў, бачу, ляціць скрутак; даўжыня яго дваццаць локцяў, а шырыня яго дзесяць локцяў. | |
| Zech | Bela | 5:3 | Ён сказаў мне: гэта праклён, які ідзе на твар усёй зямлі; бо кожны, хто крадзе, будзе зьнішчаны, як напісана на адным баку, і кожны, хто прысягае ілжыва, зьнішчаны будзе, як напісана на другім баку. | |
| Zech | Bela | 5:4 | Я навёў яго, кажа Гасподзь Саваоф, і ён увойдзе ў дом злодзея і ў дом кляцьбіта Маім імем ілжыва і застанецца ў доме ў яго, і зьнішчыць яго і дрэвы ягоныя і камяні ягоныя. | |
| Zech | Bela | 5:5 | І выйшаў анёл, які гаварыў са мною, і сказаў мне: узьвядзі яшчэ вочы твае і падзівіся, што гэта выходзіць? | |
| Zech | Bela | 5:6 | Калі ж я сказаў: што гэта? Ён адказваў: гэта выходзіць эфа, і сказаў: гэта — вобраз іх па ўсёй зямлі. | |
| Zech | Bela | 5:8 | І сказаў ён: гэтая жанчына — сама бязбожнасьць, і кінуў яе ўсярэдзіну эфы, а на адтуліну яе кінуў сьвінцовы кавалак | |
| Zech | Bela | 5:9 | І ўзьвёў я вочы мае і ўгледзеў: вось, зьявіліся дзьве жанчыны, і вецер быў у крылах у іх, і крылы ў іх — як крылы ў бусла; паднялі яны эфу і панесьлі яе паміж зямлёю і небам. | |