ESTHER
Chapter 5
Esth | Bela | 5:1 | На трэці дзень Эстэр адзелася па-царску. І стала яна на ўнутраным двары царскага дома, перад домам цара; а цар сядзеў тады на царскім троне сваім, у царскім доме, проста насупраць уваходу ў дом. Калі цар убачыў царыцу Эстэр, якая стаяла на двары, яна знайшла міласьць у вачах яго. | |
Esth | Bela | 5:2 | І працягнуў цар да Эстэры залаты скіпетр, які быў у руцэ ў яго, і падышла Эстэр і дакранулася да канца скіпетра. | |
Esth | Bela | 5:3 | І сказаў ёй цар: што табе, царыца Эстэр, і якая просьба твая? Нават да паўцарства будзе дадзена табе. | |
Esth | Bela | 5:4 | І сказала Эстэр: калі цару заўгодна, хай прыйдзе цар з Аманам сёньня на гасьціну, якую я прыгатавала яму. | |
Esth | Bela | 5:5 | І сказаў цар: схадзеце хутчэй па Амана, каб зрабіць па слове Эстэры. І прыйшоў цар з Аманам на гасьціну, якую прыгатавала Эстэр. | |
Esth | Bela | 5:6 | І сказаў цар Эстэры пры піцьці віна: якое жаданьне тваё? яно будзе задаволена; і якая просьба твая? хоць бы да паўцарства, яна будзе выканана. | |
Esth | Bela | 5:8 | калі я знайшла добрую волю ў вачах цара, і калі цару заўгодна задаволіць жаданьне маё і выканаць просьбу маю, дык хай цар з Аманам прыйдзе на гасьціну, якую я прыгатую ім, і заўтра я выканаю слова цара. | |
Esth | Bela | 5:9 | І выйшаў Аман у той дзень вясёлы і дабрадушны. Але калі ўбачыў Аман Мардахэя каля брамы царскае,— і той ня ўстаў і зь месца не скрануўся перад ім, тады напоўніўся Аман гневам на Мардахэя. | |
Esth | Bela | 5:10 | Аднак жа сьцярпеў Аман. А калі прыйшоў у дом свой, дык паслаў паклікаць сяброў сваіх і Зэрэш, жонку сваю. | |
Esth | Bela | 5:11 | І расказваў ім Аман пра вялікае багацьце сваё і пра мноства сыноў сваіх і пра ўсё тое, як узьвялічыў яго цар і як узьнёс над князямі і слугамі царскімі. | |
Esth | Bela | 5:12 | І сказаў Аман: ды і царыца Эстэр нікога не паклікала з царом на гасьціну, якую яна прыгатавала, акрамя мяне; так і назаўтра я кліканы да яе з царом. | |
Esth | Bela | 5:13 | Але ўсяго гэтага ня досыць мне, пакуль я бачу Мардахэя Юдэя, як ён сядзіць каля брамы царскай. | |