Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
HOSEA
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 6
Hose Bela 6:1  У скрусе сваёй яны з раньняга рана будуць шукаць Мяне і казаць: хадзем і вернемся да Госпада! бо Ён параніў — і Ён ацаліць нас, уразіў — і перавяжа нашыя раны;
Hose Bela 6:2  ажывіць нас праз два дні, на трэці дзень паставіць нас, і мы будзем жыць перад абліччам Яго.
Hose Bela 6:3  Дык вось, спазнаем, будзем імкнуцца спазнаць Госпада; як ранішняя зара — зьяўленьні Яго, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як позьні дождж абросіць зямлю.
Hose Bela 6:4  Што зраблю табе, Яфрэме? што зраблю табе, Юдзе? пабожнасьць вашая як ранішні туман і як раса, хутка зьнікомая.
Hose Bela 6:5  Таму Я ўражваў праз прарокаў і біў іх словамі вуснаў Маіх, і суд Мой як узыходнае сьвятло.
Hose Bela 6:6  Бо Я міласьці хачу, а не ахвяры, і Богаведаньня болей, чым цэласпаленьняў.
Hose Bela 6:7  А яны, падобна Адаму, парушылі запавет і там здрадзілі Мне.
Hose Bela 6:8  Галаад — горад бязбожнікаў, запэцканы крывёю.
Hose Bela 6:9  Як рабаўнікі высочваюць чалавека, так зборню сьвятароў забіваюць на дарозе ў Сіхем і ўчыняюць мярзоты.
Hose Bela 6:10  У доме Ізраіля Я бачу жудаснае; там блудадзейства ў Яфрэма, апаганіўся Ізраіль.
Hose Bela 6:11  І табе, Юдзе, вызначана жніво, калі Я вярну палон народу Майго.