Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II JOHN
1
Chapter 1
II J Bela 1:1  Старац — выбранай спадарыні і дзецям яе, якіх я люблю ў ісьціне, і ня толькі я, але і ўсе, хто спазанаў ісьціну,
II J Bela 1:2  дзеля ісьціны, якая жыве ў нас і будзе з намі вечна:
II J Bela 1:3  хай будзе з вамі мілата, літасьць, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у ісьціне і любові.
II J Bela 1:4  Я вельмі ўсьцешыўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, якія ходзяць у ісьціне, як мы атрымалі ў наказ ад Айца.
II J Bela 1:5  І сёньня прашу цябе, спадарыня, ня як новую запаведзь прадпісваючы табе, а тую, якую маем ад пачатку, — каб мы любілі адно аднаго.
II J Bela 1:6  Любоў бо ў тым, каб жылі мы паводле запаведзяў Ягоных. Гэта — тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб жылі згодна зь ёю,
II J Bela 1:7  бо многія зваднікі ўвайшлі ў сьвет, якія не вызнаюць Ісуса Хрыста, што прыйшоў у плоці: такі чалавек ёсьць зваднік і антыхрыст.
II J Bela 1:8  Сачэце за сабою, каб нам ня страціць таго, над чым мы працавалі, а каб атрымалі поўную ўзнагароду.
II J Bela 1:9  Кожны, хто пераступае вучэньне Хрыстовае і ня жыве ў ім , ня мае Бога; а хто жыве ў вучэньні Хрыстовым, той мае і Айца і Сына.
II J Bela 1:10  Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтага вучэньня, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;
II J Bela 1:11  бо хто яго вітае, той мае ўдзел у ліхіх учынках ягоных.
II J Bela 1:12  Многае маю пісаць вам, ды не хачу на паперы чарнілам; а спадзяюся прыйсьці да вас і гутарыць вуснамі ў вусны, каб радасць вашая была поўная.
II J Bela 1:13  Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амін.