II JOHN
Chapter 1
II J | Bela | 1:1 | Старац — выбранай спадарыні і дзецям яе, якіх я люблю ў ісьціне, і ня толькі я, але і ўсе, хто спазанаў ісьціну, | |
II J | Bela | 1:3 | хай будзе з вамі мілата, літасьць, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у ісьціне і любові. | |
II J | Bela | 1:4 | Я вельмі ўсьцешыўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, якія ходзяць у ісьціне, як мы атрымалі ў наказ ад Айца. | |
II J | Bela | 1:5 | І сёньня прашу цябе, спадарыня, ня як новую запаведзь прадпісваючы табе, а тую, якую маем ад пачатку, — каб мы любілі адно аднаго. | |
II J | Bela | 1:6 | Любоў бо ў тым, каб жылі мы паводле запаведзяў Ягоных. Гэта — тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб жылі згодна зь ёю, | |
II J | Bela | 1:7 | бо многія зваднікі ўвайшлі ў сьвет, якія не вызнаюць Ісуса Хрыста, што прыйшоў у плоці: такі чалавек ёсьць зваднік і антыхрыст. | |
II J | Bela | 1:8 | Сачэце за сабою, каб нам ня страціць таго, над чым мы працавалі, а каб атрымалі поўную ўзнагароду. | |
II J | Bela | 1:9 | Кожны, хто пераступае вучэньне Хрыстовае і ня жыве ў ім , ня мае Бога; а хто жыве ў вучэньні Хрыстовым, той мае і Айца і Сына. | |
II J | Bela | 1:10 | Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтага вучэньня, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго; | |
II J | Bela | 1:12 | Многае маю пісаць вам, ды не хачу на паперы чарнілам; а спадзяюся прыйсьці да вас і гутарыць вуснамі ў вусны, каб радасць вашая была поўная. | |