ESTHER
Chapter 2
Esth | Bela | 2:1 | Пасьля гэтага, калі аціх гнеў цара Артаксэркса, ён успомніў пра Астынь і пра тое, што яна зрабіла, і што было вызначана пра яе. | |
Esth | Bela | 2:2 | І сказалі хлопчыкі царовыя, якія служылі пры ім: хай бы пашукалі цару маладых прыгожых дзяўчат, | |
Esth | Bela | 2:3 | і хай бы назначыў цар назіральнікаў ва ўсе вобласьці свайго царства, якія сабралі б усіх маладых дзяўчат, прыгожых з выгляду, у сталічны горад Сузы, у дом жанок пад нагляд Гегая, царскага еўнуха, ахоўніка жонак, і каб выдавалі ім масьці. | |
Esth | Bela | 2:4 | І дзяўчына, якая спадабаецца вачам цара, хай будзе царыцаю замест Астынь. І дагоднае было слова гэтае ў вачах цара, і ён так і зрабіў. | |
Esth | Bela | 2:5 | Быў у Сузах, горадзе сталічным, адзін Юдэй, імя яго Мардахэй, сын Яіра, сын Сэмэя, сын Кіса, зь племя Веньямінавага. | |
Esth | Bela | 2:6 | Ён быў пераселены зь Ерусаліма разам з палоннымі, выведзенымі зь Еханіем, царом Юдэйскім, якіх перасяліў Навухаданосар, цар Вавілонскі. | |
Esth | Bela | 2:7 | І быў ён выхавальнікам Гадасы,— яна ж Эстэр,— дачкі дзядзькі яго, бо ня было ў яе ні бацькі, ні маці. Дзяўчына гэтая была прыгожая станам і прыгожая тварам. І пасьля сьмерці бацькі яе і маці яе Мардахэй узяў яе да сябе замест дачкі. | |
Esth | Bela | 2:8 | Калі абвешчаны быў загад цара і ўказ ягоны, і калі сабраныя былі многія дзяўчаты ў сталічны горад Сузы пад нагляд Гегая, тады ўзялі і Эстэр у царскі дом пад нагляд Гегая, ахоўцы жонак. | |
Esth | Bela | 2:9 | І спадабалася гэтая дзяўчына вачам ягоным і здабыла ў яго ўпадабаньне, і ён пасьпяшаўся выдаць ёй масьці і ўсё, назначанае ў долю яе, і прыставіў да яе сем дзяўчат, вартых быць пры ёй, з дома царскага, і перамясьціў яе і дзяўчат яе ў лепшае аддзяленьне жаночага дома. | |
Esth | Bela | 2:10 | Не гаварыла Эстэр ні пра народ свой, ні пра радство сваё, бо Мардахэй даў ёй загад, каб яна не казала. | |
Esth | Bela | 2:11 | І кожнага дня Мардахэй прыходзіў да двара жаночага дома, каб даведвацца пра здароўе Эстэры і пра тое, што робіцца зь ёю. | |
Esth | Bela | 2:12 | Калі наставаў час кожнай дзяўчыне ўваходзіць да цара Артаксэркса, пасьля таго, як дванаццаць месяцаў выконвалася над ёю ўсё, вызначанае жанчынам,— бо столькі часу доўжыліся дні прыціраньняў іхніх: шэсьць месяцаў міравым алеем і шэсьць месяцаў пахошчамі і іншымі прыціркамі жаночымі;— | |
Esth | Bela | 2:13 | тады дзяўчына выходзіла да цара. Чаго б яна ні патрабавала, ёй давалі ўсё на выхад з жаночага дома ў дом цара . | |
Esth | Bela | 2:14 | Увечары яна ўваходзіла і раніцай вярталася ў другі дом жаночы пад нагляд Шаазгаза, царскага еўнуха, вартаўніка наложніц; і ўжо не ўваходзіла да цара,— хіба толькі цар пажадаў бы яе, і яе клікалі б па імені. | |
Esth | Bela | 2:15 | Калі настаў час Эстэры, дачкі Амінадава, дзядзькі Мардахэя, які ўзяў яе да сябе замест дачкі,— ісьці да цара; тады яна не прасіла нічога, апрача таго, пра што сказаў ёй Гегай, еўнух царскі, вартаўнік жонак. І здабыла Эстэр прыхільнасьць да сябе ў вачах усіх, хто бачыў яе. | |
Esth | Bela | 2:16 | І ўзялі Эстэр да цара Артаксэркса, у царскі дом ягоны, на дзяесятым месяцы, гэта значыць, у месяцы Тэбэце, на сёмым годзе яго валадараньня. | |
Esth | Bela | 2:17 | І пакахаў цар Эстэр больш за ўсіх жонак, і яна здабыла ягонае ўпадабаньне і прыхільнасьць больш за ўсіх дзяўчат; і ён паклаў царскі вянок на галаву яе і зрабіў яе царыцаю замест Астынь. | |
Esth | Bela | 2:18 | І зрабіў цар вялікую гасьціну ўсім князям сваім і тым, хто служыў яму,— гасьціну дзеля Эстэр, і зрабіў ільготу абласьцям і раздаў дарункі з царскай шчодрасьцю. | |
Esth | Bela | 2:20 | Эстэр усё яшчэ не казала пра радство сваё і пра народ свой, як загадаў ёй Мардахэй; а слова Мардахэя Эстэр выконвала і цяпер гэтак сама, як тады, калі была ў яго на выхаваньні. | |
Esth | Bela | 2:21 | У той час, як Мардахэй сядзеў каля царскай брамы, два царскія еўнухі, Гавата і Тара, якія ахоўвалі парог, раззлаваліся і намышлялі накласьці руку на цара Артаксэркса. | |
Esth | Bela | 2:22 | Даведаўшыся пра тое, Мардахэй паведаміў царыцы Эстэр, а Эстэр сказала цару ад імя Мардахэя. | |