EZRA
Chapter 1
Ezra | Bela | 1:1 | У першы год Кіра, цара Персідскага, дзеля выкананьня слова Гасподняга з вуснаў Ераміі, абудзіў Гасподзь дух Кіра, цара Персідскага; і ён загадаў абвясьціць па ўсім царстве сваім, словамі і пісьмова: | |
Ezra | Bela | 1:2 | так кажа Кір, цар Персідскі: усе царствы зямлі даў мне Гасподзь Бог нябесны, і Ён загадаў мне пабудаваць Яму дом у Ерусаліме, што ў Юдэі. | |
Ezra | Bela | 1:3 | Хто ёсьць з вас, з усяго народу Яго,— хай будзе Бог яго зь ім,— і хай ён ідзе ў Ерусалім, што ў Юдэі, і будуе дом Госпада Бога Ізраілевага, таго Бога, Які ў Ерусаліме. | |
Ezra | Bela | 1:4 | А ўсе, што засталіся ва ўсіх месцах, дзе б той ні жыў, хай дапамогуць яму жыхары месца таго срэбрам і золатам і іншай маёмасьцю, і быдлам, з дабрахотным дараваньнем на дом Божы, што ў Ерусаліме. | |
Ezra | Bela | 1:5 | І падняліся ўзначальнікі пакаленьняў Юдавых і Веньямінавых, і сьвятары і лявіты, кожны, у кім абудзіў Бог дух ягоны, каб пайсьці будаваць дом Гасподні, які ў Ерусаліме. | |
Ezra | Bela | 1:6 | І ўсе суседзі іхнія дапамагалі ім срэбным посудам, і золатам, інашай маёмасьцю і быдлам, і дарагімі рэчамі, звыш усякага дабрахотнага дараваньня на храм. | |
Ezra | Bela | 1:7 | І цар Кір вынес посуд дома Гасподняга, які Навухаданосар узяў у Ерусаліме і паклаў у доме бога свайго,— | |
Ezra | Bela | 1:8 | і вынес яго Кір, цар Персідскі, рукою Мітрэдата скарбоўца, а ён, палічыўшы, здаў іх Шэшбацару, князю Юдаваму. | |
Ezra | Bela | 1:9 | І вось лік яго: місак залатых трыццаць, місак срэбраных тысяча, нажоў дваццаць дзевяць, | |
Ezra | Bela | 1:10 | чараў залатых трыццаць, чараў срэбраных двайных чатырыста дзесяць, іншага посуду тысяча: | |