EZRA
Chapter 2
| Ezra | Bela | 2:1 | Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад,— | |
| Ezra | Bela | 2:2 | якія прыйшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Сараем, Рээлаем, Мардахэем, Білшанам, Місфарам, Бігваем, Рэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага: | |
| Ezra | Bela | 2:42 | сыноў брамнікаў: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая,— усяго сто трыццаць дзевяць. | |
| Ezra | Bela | 2:59 | І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё — ці зь Ізраіля яны: | |
| Ezra | Bela | 2:61 | І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім. | |
| Ezra | Bela | 2:62 | Яны шукалі свайго запісу радавода, і не знайшлося яго, а таму выключаны са сьвятарства. | |
| Ezra | Bela | 2:63 | І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам. | |
| Ezra | Bela | 2:65 | акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце. | |
| Ezra | Bela | 2:68 | З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным. | |
| Ezra | Bela | 2:69 | Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак. | |