Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EZRA
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Prev Up Next
Chapter 2
Ezra Bela 2:1  Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад,—
Ezra Bela 2:2  якія прыйшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Сараем, Рээлаем, Мардахэем, Білшанам, Місфарам, Бігваем, Рэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
Ezra Bela 2:3  сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два;
Ezra Bela 2:4  сыноў Сафатыі трыста семдзесят два;
Ezra Bela 2:5  сыноў Араха сямсот семдзесят пяць;
Ezra Bela 2:6  сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот дванаццаць;
Ezra Bela 2:7  сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
Ezra Bela 2:8  сыноў Затуя дзевяцьсот сорак пяць;
Ezra Bela 2:9  сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят;
Ezra Bela 2:10  сыноў Ванія шэсьцьсот сорак два;
Ezra Bela 2:11  сыноў Бэбая шэсьцьсот дваццаць тры;
Ezra Bela 2:12  сыноў Азгада тысяча дзьвесьце дваццаць два;
Ezra Bela 2:13  сыноў Аданікама шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;
Ezra Bela 2:14  сыноў Бігвая дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;
Ezra Bela 2:15  сыноў Адына чатырыста пяцьдзясят чатыры;
Ezra Bela 2:16  сыноў Атэра, з дома Эзэкіі, дзевяноста восем;
Ezra Bela 2:17  сыноў Бэцая трыста дваццаць тры;
Ezra Bela 2:18  сыноў Ёры сто дванаццаць;
Ezra Bela 2:19  сыноў Хашума дзьвесьце дваццаць тры;
Ezra Bela 2:20  сыноў Гібара дзевяноста пяць;
Ezra Bela 2:21  ураджэнцаў Віфляема сто дваццаць тры;
Ezra Bela 2:22  жыхароў Нэтофы пяцьдзясят шэсьць;
Ezra Bela 2:23  жыхароў Анатота сто дваццаць восем;
Ezra Bela 2:24  ураджэнцаў Азмавэта сорак два;
Ezra Bela 2:25  ураджэнцаў Кірыят-Ярыма, Кефіры і Бээрота семсот сорак тры;
Ezra Bela 2:26  ураджэнцаў Рамы і Гевы шэсьцьсот дваццаць адзін;
Ezra Bela 2:27  жыхароў Міхмаса сто дваццаць два;
Ezra Bela 2:28  жыхароў Вэтыля і Гая дзьвесьце дваццаць тры;
Ezra Bela 2:29  ураджэнцаў Нэво пяцьдзесят два;
Ezra Bela 2:30  ураджэнцаў Магбіша сто пяцьдзясят шэсьць;
Ezra Bela 2:31  сыноў другога Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
Ezra Bela 2:32  сыноў Харыма трыста дваццаць;
Ezra Bela 2:33  ураджэнцаў Ліды, Хадыда і Она сямсот дваццаць пяць:
Ezra Bela 2:34  ураджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць;
Ezra Bela 2:35  ураджэнцаў Сэнаі тры тысячы шэсьцьсот трыццаць.
Ezra Bela 2:36  Сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры;
Ezra Bela 2:37  Сыноў Імэра тысяча пяцьдзесят два;
Ezra Bela 2:38  сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем;
Ezra Bela 2:39  сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
Ezra Bela 2:40  Лявітаў: сыноў Ісуса і Кадмііла, з сыноў Гадавіі, семдзесят чатыры;
Ezra Bela 2:41  сьпевакоў; сыноў Асафа сто дваццаць восем;
Ezra Bela 2:42  сыноў брамнікаў: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая,— усяго сто трыццаць дзевяць.
Ezra Bela 2:43  Нэтынэяў: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
Ezra Bela 2:44  сыны Кероса, сыны Сіягі, сыны Фадона,
Ezra Bela 2:45  сыны Лебаны, сыны Хагабы, сыны Акува,
Ezra Bela 2:46  сыны Хагава, сыны Шамлая, сыны Ханана,
Ezra Bela 2:47  сыны Гідэла, сыны Гахара, сыны Рэаі;
Ezra Bela 2:48  сыны Рэцына, сыны Нэкоды, сыны Газама,
Ezra Bela 2:49  сыны Узы, сыны Пасэаха, сыны Бэсая,
Ezra Bela 2:50  сыны Асны, сыны Мэўніма, сыны Нэфісіма,
Ezra Bela 2:51  сыны Бакбука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
Ezra Bela 2:52  сыны Бацлута, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
Ezra Bela 2:53  сыны Баркоса, сыны Сісры, сыны Тамаха,
Ezra Bela 2:54  сыны Нэцыяха, сыны Хатыфы.
Ezra Bela 2:55  Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Гасафэрэта, сыны Фэруды,
Ezra Bela 2:56  сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
Ezra Bela 2:57  сыны Сэфатыі, сыны Хатыла, сыны Похэрэт-Гацэбаіма, сыны Амія,—
Ezra Bela 2:58  усяго — нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
Ezra Bela 2:59  І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё — ці зь Ізраіля яны:
Ezra Bela 2:60  сыны Дэлая, сыны Товія, сыны Нэкоды, шэсьцьсот пяцьдзесят два.
Ezra Bela 2:61  І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім.
Ezra Bela 2:62  Яны шукалі свайго запісу радавода, і не знайшлося яго, а таму выключаны са сьвятарства.
Ezra Bela 2:63  І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
Ezra Bela 2:64  Усё супольства разам складалася з сарака дзвюх тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
Ezra Bela 2:65  акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце.
Ezra Bela 2:66  Коней у іх сямсот трыццаць шэсьць, мулаў у іх дзьвесьце сорак пяць;
Ezra Bela 2:67  вярблюдаў у іх чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
Ezra Bela 2:68  З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным.
Ezra Bela 2:69  Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак.
Ezra Bela 2:70  І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і народ і сьпевакі, і брамнікі і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль ў гарадах сваіх.