Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I PETER
1 2 3 4 5
Prev Up Next
Chapter 5
I Pe Bela 5:1  Пастыраў вашых умаўляю я, супастыр і сьведка цярпеньняў Хрыстовых і саўдзельнік у славе, якая павінна адкрыцца:
I Pe Bela 5:2  пасьвіце Божы статак, які ў вас, наглядайце за ім ня з прынукі, а з ахвоты і богаспадобна, ня дзеля гнюснай карысьлівасьці, а з руплівасьці,
I Pe Bela 5:3  і не пануючы над спадчынай Божай , а даючы прыклад статку, -
I Pe Bela 5:4  і калі зьявіцца Пастыраначальнік, вы атрымаеце неўвядальны вянок славы.
I Pe Bela 5:5  Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату.
I Pe Bela 5:6  Дык вось упакорцеся пад моцнай рукою Божай, хай узьнясе вас у свой час;
I Pe Bela 5:7  усе клопаты вашыя ўскладзеце на Яго, бо Ён дбае пра вас.
I Pe Bela 5:8  Цьверазейце, чувайце, бо супраціўнік ваш д’ябал ходзіць, як рыклівы леў, шукаючы каго праглынуць;
I Pe Bela 5:9  стойце супроць яго цьвёрдаю вераю, ведаючы, што такія самыя цярпеньні выпадаюць і братам вашым у сьвеце.
I Pe Bela 5:10  А Бог усялякай мілаты, паклікаўшы нас у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, Сам пасьля нядоўгага цяпреньня вашага, няхай удасканаліць вас, няхай угрунтуе, няхай умацуе, няхай зробіць непахіснымі.
I Pe Bela 5:11  Яму слава і ўлада навекі вечныя. Амін.
I Pe Bela 5:12  Гэта сьцісла напісаў я вам праз Сылуана, вернага, як думаю, вашага брата, каб упэўніць вас, суцяшаючы і сьведчачы, што гэта ў ісьціне мілата Божая, у якой вы стаіце.
I Pe Bela 5:13  Вітае вас выбраная, падобна вам, царква ў Вавілоне і Марк, сын мой.
I Pe Bela 5:14  Вітайце адно аднаго пацалункам любові. Мір вам усім у Хрысьце Ісусе. Амін.