Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I PETER
1 2 3 4 5
Prev Up Next
Chapter 1
I Pe Bela 1:1  Пётр, апостал Ісуса Хрыста, прышэльцам, расьсеяным у Поньце, Галятыі, Кападокіі, Асіі і Віфініі, выбраным
I Pe Bela 1:2  паводле веданьня Бога Айца, пры асьвячэньні ад Духа, на паслушэнства і акрапленьне Крывёю Ісуса Хрыста: мілата вам і мір хай памножацца!
I Pe Bela 1:3  Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, што зь вялікай Сваёй міласьці адрадзіў нас праз уваскрэсеньне Ісуса Хрыста зь мёртвых да жывое надзеі,
I Pe Bela 1:4  да спадчыны нятленнай, чыстай, неўвядальнай, захаванай на нябёсах вам,
I Pe Bela 1:5  сілаю Божаю празь веру ахаваным на ратаваньне, якое гатова адкрыцца ў апошні час.
I Pe Bela 1:6  З гэтага радуйцеся, пасмуткаваўшы цяпер крыху, калі трэба, ад розных спакусаў,
I Pe Bela 1:7  каб выпрабаваная вера вашая сталася каштоўнейшаю за пагібельнае, хоць і вагнём прабаванае золата, на пахвалу і гонар і славу пры зьяўленьні Ісуса Хрыста,
I Pe Bela 1:8  Якога, ня бачыўшы, любіце, і Якога, дагэтуль ня бачачы, але веруючы ў Яго, прымаеце з радасьцю нявымоўнаю і слаўнаю,
I Pe Bela 1:9  дасягаючы нарэшце вераю вашаю выратаваньня душ;
I Pe Bela 1:10  якраз гэтага выратаваньня датычыліся вышукі і дасьледаваньні прарокаў, якія прадказвалі вызначаную вам мілату,
I Pe Bela 1:11  дасьледуючы, на каторы і на які час паказваў існы ў іх Дух Хрыста, калі Ён прадвяшчаў Хрыстовыя цярпеньні і славу, якая прыйдзе пасьля іх;
I Pe Bela 1:12  ім адкрыта было, што ня ім самім, а нам служыла тое, што цяпер абвешчана вам празь зьвеставальнікаў Духам Сьвятым, пасланым зь нябёсаў, у што хочуць пранікнуць анёлы.
I Pe Bela 1:13  Таму, (любасныя), аперазаўшы сьцёгны розуму вашага, чуваючы, майце поўную надзею на падаваную вам мілату ў зьяўленьні Ісуса Хрыста.
I Pe Bela 1:14  Як паслухмяныя дзеці, ня кіруйцеся ранейшымі пажаданьнямі, якія былі ў няведаньні вашым,
I Pe Bela 1:15  а на прыклад Сьвятога, Які паклікаў вас, і самі будзьце сьвятыя ва ўсіх учынках;
I Pe Bela 1:16  бо напісана: "будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты".
I Pe Bela 1:17  І калі вы называеце Айцом Таго, Які бяз увагі на асобы судзіць кожнага паводле дзеяў, дык са страхам праводзьце час вандраваньня вашага,
I Pe Bela 1:18  ведаючы, што ня прахлым срэбрам ці золатам выкуплены вы з марнага жыцьця, перададзенага вам ад бацькоў,
I Pe Bela 1:19  а каштоўнай Крывёю Хрыста, як беспахібнага і чыстага Ягняці,
I Pe Bela 1:20  Які наканаваны быў яшчэ да стварэньня сьвету, але зьявіўся ў апошні час вам,
I Pe Bela 1:21  якія ўверавалі празь Яго ў Бога, Які ўваскрэсіў Яго зь мёртвых і даў Яму славу, каб вы мелі веру і надзею на Бога.
I Pe Bela 1:22  Паслушэнствам ісьціне праз Духа ачысьціўшы душы вашыя да некрывадушнага браталюбства, няспынна любеце адно аднаго ад чыстага сэрца,
I Pe Bela 1:23  як адроджаныя ня з тленнага насеньня, а ад нятленнага, ад слова Божага, жывога і нязбытнага давеку.
I Pe Bela 1:24  Бо ўсякая плоць — быццам трава, і ўсякая слава людзкая — быццам квет на траве, засохла трава — квет ейны апаў;
I Pe Bela 1:25  а слова Гасподняе вечна жыве. А гэта ёсьць тое слова, якое вам абвешчана.