JUDGES
Chapter 17
Judg | Bela | 17:2 | Ён сказаў маці сваёй: тысяча сто сікляў срэбра, якія ў цябе ўзятыя і за якія ты пры мне вымавіла праклён, гэта срэбра ў мяне, я ўзяў яго. Маці ягоная сказала: дабраславёны сын мой у Госпада! | |
Judg | Bela | 17:3 | І вярнуў ён маці сваёй тысячу сто сікляў срэбра. І сказала маці ягоная: гэта срэбра ад сябе я прсьвяціла Госпаду дзеля сына майго, каб зрабіць зь яго выразанага балвана і літага балвана; дык вось аддаю яго табе. | |
Judg | Bela | 17:4 | Але ён вярнуў срэбра маці сваёй. Маці ягоная ўзяла дзьвесце сікляў срэбра, і аддала іх гутніку. Ён зрабіў зь іх выразанага балвана і літага балвана, які і быў у доме ў Міхі. | |
Judg | Bela | 17:5 | І быў у Міхі дом Божы. І зрабіў ён эфод і тэрафім, і пасьвяціў аднаго сына свайго, каб ён быў у яго за сьвятара. | |
Judg | Bela | 17:8 | Гэты чалавек пайшоў з горада Віфляема Юдэйскага, каб пажыць, дзе выпадзе, і, ідучы дарогаю, прыйшоў на гару Яфрэмавую да дома Міхі. | |
Judg | Bela | 17:9 | І сказаў яму Міха: адкуль ты ідзеш? Ён сказаў яму: я лявіт зь Віфляема Юдэйскага і іду пажыць, дзе надарыцца. | |
Judg | Bela | 17:10 | І сказаў яму Міха: застанься пры мне, і будзь у мяне за бацьку і сьвятара; я буду даваць табе па дзесяць сікляў срэбра ў год, патрэбную вопратку і ежу. | |
Judg | Bela | 17:11 | Лявіт пайшоў да яго, і згадзіўся лявіт застацца ў гэтага чалавека, і быў хлопец у яго, як адзін з сыноў ягоных. | |