Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JUDGES
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Prev Up Next
Chapter 1
Judg Bela 1:1  Пасьля сьмерці Ісуса пыталіся сыны Ізраілевыя, кажучы: хто з нас раней пойдзе на Хананэяў — ваяваць зь імі?
Judg Bela 1:2  І сказаў Гасподзь: Юда пойдзе; вось, Я аддаю зямлю ў яго рукі.
Judg Bela 1:3  А Юда сказаў Сымону, брату свайму: увайдзі са мною ў надзел мой, і будзем ваяваць з Хананэямі; і я ўвайду з табою ў твой надзел. І пайшоў зь ім Сымон.
Judg Bela 1:4  І пайшоў Юда, і аддаў Гасподзь Хананэяў і Фэрэзэяў у рукі іхнія, і пабілі яны зь іх у Вэзэку дзесяць тысяч чалавек.
Judg Bela 1:5  У Вэзэку сустрэліся яны з Адоні-Вэзэкам, біліся зь ім і разьбілі Хананэяў і Фэрэзэяў.
Judg Bela 1:6  Адоні-Вэзэк пабег, але яны пагналіся за ім і злавілі яго і адсеклі вялікія пальцы на руках ягоных і на нагах ягоных.
Judg Bela 1:7  Тады сказаў Адоні-Вэзэк: семдзесят цароў з адсечанымі на руках і на нагах у іх вялікімі пальцамі зьбіралі пад сталом маім; як рабіў я, так і мне даў Бог. І прывялі яго ў Ерусалім, і ён памёр там.
Judg Bela 1:8  І ваявалі сыны Юдавыя супроць Ерусаліма і ўзялі яго, і пабілі яго мечам і горад аддалі агню.
Judg Bela 1:9  Потым пайшлі сыны Юдавыя ваяваць з Хананэямі, якія жылі на гарах і на паўдзённай зямлі і на нізінных мясьцінах.
Judg Bela 1:10  І пайшоў Юда на Хананэяў, якія жылі ў Хэўроне, (а імя Хэўрона было раней Кірыят-Арба), і пабілі Шэшая, Ахімана і Талмая.
Judg Bela 1:11  Адтуль пайшоў ён супроць жыхароў Давіра; імя ў Давіра было раней Кірыят-Сэфэр.
Judg Bela 1:12  І сказаў Халеў: хто паб'е Кірыят-Сэфэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку.
Judg Bela 1:13  І ўзяў яго Гатанііл, сын Кеназа, малодшага брата Халева, і Халеў аддаў за жонку яму Ахсу, дачку сваю.
Judg Bela 1:14  Калі мелася яна ісьці, Гатанііл навучыў яе прасіць у бацькі яе поле, і яна сышла з асла. Халеў сказаў ёй: чаго табе?
Judg Bela 1:15  Ахса сказала яму: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы вады. І даў ёй крыніцы верхнія і крыніцы паўднёвыя.
Judg Bela 1:16  І сыны Кенэяніна, цесьця Майсеевага, пайшлі з горада Пальм з сынамі Юдавымі ў пустыню Юдавую, якая на поўдзень ад Арада, і прыйшлі і пасяліліся сярод народу.
Judg Bela 1:17  І пайшоў Юда з Сымонам, братам сваім, і пабілі Хананэяў, якія жылі ў Цэфаце, і аддалі яго праклёну, і таму называецца горад гэты Хорма.
Judg Bela 1:18  Юда ўзяў таксама Газу зь межамі яе, Аскалон зь межамі яго, і Экрон зь межамі яго.
Judg Bela 1:19  Гасподзь быў зь Юдам, і ён авалодаў гарою; але жыхароў даліны ня мог прагнаць, бо ў іх былі жалезныя калясьніцы.
Judg Bela 1:20  І аддалі Халеву Хэўрон, як казаў Майсей, і прагнаў адтуль трох сыноў Энакавых.
Judg Bela 1:21  Але Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, не прагналі сыны Веньямінавыя, і жывуць Евусэі з сынамі Вень яміна ў Ерусаліме да сёньня.
Judg Bela 1:22  І сыны Язэпа пайшлі таксама на Вэтыль, і Гасподзь быў зь імі.
Judg Bela 1:23  І віжавалі сыны Язэпавыя Вэтыль.
Judg Bela 1:24  І ўбачылі вартавыя чалавека, які ішоў у горад, і сказалі яму: пакажы нам уваход у горад, і зробім табе літасьць.
Judg Bela 1:25  Ён паказаў ім уваход у горад, і пабілі яны горад мечам, а чалавека гэтага і ўсю радню ягоную адпусьцілі.
Judg Bela 1:26  Чалавек гэты пайшоў у зямлю Хэтэяў і пабудаваў горад і назваў яго Луз. Гэта імя ў яго да сёньня.
Judg Bela 1:27  І Манасія ня выгнаў жыхароў Бэтсана і залежных ад яго гарадоў, Таанаха і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Дора і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Іўлеама і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Мэгідона і залежных ад яго гарадоў; і засталіся Хананэі жыць у зямлі гэтай.
Judg Bela 1:28  Калі Ізраіль увабраўся ў сілу, тады зрабіў ён Хананэяў даньнікамі, але выганяць не выганяў іх.
Judg Bela 1:29  І Яфрэм ня выгнаў Хананэяў, якія жылі ў Газэры; і жылі Хананэі сярод іх у Газэры.
Judg Bela 1:30  І Завулон ня выгнаў жыхароў Катрона і жыхароў Наглола, і жыхары Хананэі жылі сярод іх і плацілі ім даніну.
Judg Bela 1:31  І Асір ня выгнаў жыхароў Ако і жыхароў Сідона і Ахлава, Ахзіва, Хэлвы, Афэка і Рэхова.
Judg Bela 1:32  І жыў Асір сярод Хананэяў, жыхароў зямлі той, бо ня выгнаў іх.
Judg Bela 1:33  І Нэфталім ня выгнаў жыхароў Бэтсаміса і жыхароў Бэтаната і жыў сярод Хананэяў, жыхароў зямлі той; а жыхары Бэтсаміса і Бэтаната былі ягонымі даньнікамі.
Judg Bela 1:34  І заціснулі Амарэі сыноў Данавых у гарах, бо не давалі ім сыходзіць у даліну.
Judg Bela 1:35  І засталіся Амарэі жыць на гары Хэрэс у Аялоне і Шаалвіме; але рука сыноў Язэпавых адолела, і зрабіліся яны даньнікамі ім.
Judg Bela 1:36  Межы Амарэяў ад узвышша Акравім і ад Сэлы прасьціраліся і далей.