MICAH
Chapter 4
Mica | Bela | 4:1 | І будзе ў апошнія дні: гара дома Гасподняга пастаўлена будзе на чале гор і ўзвысіцца над пагоркамі, і пацякуць да яе народы. | |
Mica | Bela | 4:2 | І пойдуць многія народы і скажуць: "прыйдзеце, і ўзыдзем на гару Гасподнюю і ў дом Бога Якаўлевага, — і Ён навучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па сьцежках Ягоных; бо ад Сіёна выйдзе закон і слова Гасподняе — зь Ерусаліма. | |
Mica | Bela | 4:3 | І будзе Ён судзіць многія народы і выкрые многія плямёны ў далёкіх краінах; і перакуюць яны мечы свае на аралы і дзіды свае — на сярпы; не падыме народ на народ меча, і ня будуць болей вучыцца ваяваць, | |
Mica | Bela | 4:4 | але кожны будзе сядзець пад сваёю вінаграднаю лазою і пад сваёю смакоўніцай, і ніхто ня будзе палохаць іх, бо вусны Госпада Саваофа вымавілі гэта. | |
Mica | Bela | 4:5 | Бо ўсе народы ходзяць, кожны — у імя свайго бога; а мы будзем хадзіць у імя Госпада Бога нашага вавек". | |
Mica | Bela | 4:6 | У той дзень, кажа Гасподзь, зьбяру кульгавае і спалучу разагнанае і тых, на каго я навёў бедства. | |
Mica | Bela | 4:7 | І зраблю кульгавае астаткам і далёка расьсеянае моцным народам, і Гасподзь будзе валадарыць над імі на гары Сіёне ад сёньня і давеку. | |
Mica | Bela | 4:8 | А ты, вежа статку, пагорак дачкі Сіёна! да цябе прыйдзе і вернецца ранейшае ўладарства, царства — да дачок Ерусаліма. | |
Mica | Bela | 4:9 | Дзеля чаго ж ты сёньня так голасна лямантуеш? Хіба няма ў цябе цара? Альбо ня стала ў цябе дарадцы, што цябе схапілі пакуты, як парадзіху? | |
Mica | Bela | 4:10 | Пакутуй і ўбольвайся мукамі, дачка Сіёна, як парадзіха, бо сёньня ты выйдзеш з горада і будзеш жыць у полі і дойдзеш да Вавілона. Ты будзеш выратавана, там адкупіць цябе Гасподзь ад рукі ворагаў тваіх. | |
Mica | Bela | 4:11 | А цяпер сабраліся супроць цябе многія народы і кажуць: "хай будзе яна апаганена, і хай нагледзіцца вока нашае на Сіён!" | |
Mica | Bela | 4:12 | Але яны ня ведаюць думак Гасподніх і не разумеюць парады Ягонай, што Ён сабраў іх як снапы на гумно. | |