DANIEL
Chapter 12
Dani | Bela | 12:1 | І паўстане ў той час Міхаіл, вялікі князь, які будзе стаяць за сыноў свайго народу; і настане цяжкі час, якога ня бывала з тых часоў, як існуюць людзі, да гэтага часу; і ўратуюцца ў гэты час з народу твайго ўсе, якія знойдзены будуць запісанымі ў кнізе. | |
Dani | Bela | 12:2 | І многія, якія сьпяць у пыле зямлі, прачнуцца, адны на жыцьцё вечнае, другія на вечнае паганьбеньне і пасарамленьне. | |
Dani | Bela | 12:3 | І разумныя будуць зьзяць, як сьвяцілы на цьвердзі, і тыя, што павярнулі людзей да праўды,— як зоркі, вавекі, назаўсёды. | |
Dani | Bela | 12:4 | А ты, Данііле, захавай гэтыя словы і запячатай гэтую кнігу да апошняга часу; многія прачытаюць яе, і памножацца веды". | |
Dani | Bela | 12:5 | Тады я, Данііл, паглядзеў, і вось, стаяць два другія, адзін па гэты бок ракі, другі па той бок ракі. | |
Dani | Bela | 12:6 | І адзін сказаў мужу ў ільняной вопратцы, які стаяў над водамі ракі: "калі будзе канец гэтых дзівосных здарэньняў?" | |
Dani | Bela | 12:7 | І пачуў я, як муж у льняной вопратцы, які быў над водамі ракі, падняўшы правую і левую руку да неба, прысягнуў Жывым вавекі, што да канца часу і часоў і паўчасу і пасьля поўнага паламаньня сілы сьвятога народу ўсё гэта зьдзейсьніцца. | |
Dani | Bela | 12:8 | Я чуў гэта, але не зразумеў і таму сказаў: "гаспадару мой! Што ж пасьля гэтага будзе?" | |
Dani | Bela | 12:10 | Многія ачысьцяцца, адбеляцца і ператоплены будуць у спакушэньні; несправядлівыя будуць несправядлівымі, і не зразумее гэтага ніхто з несправядлівых, а мудрыя зразумеюць. | |
Dani | Bela | 12:11 | З часу, калі будзе прыпынена штодзённая ахвяра і будзе пастаўлена гідота запусьценьня, пройдзе тысяча дзьвесьце дзевяноста дзён. | |