DANIEL
Chapter 10
Dani | Bela | 10:1 | У трэці год Кіра, цара Персідскага, было абвешчана слова Даніілу, які называўся імем Валтасар; і ў слове гэтым была ісьціна і вялікая сіла. Ён зразумеў гэтае адкрыцьцё і зразумеў гэтую ўяву. | |
Dani | Bela | 10:3 | Смачнага хлеба я ня еў; мяса і віно не ўваходзілі ў вусны мае, і масьцямі я не намашчваў сябе да завяршэньня трох тыдняў часу. | |
Dani | Bela | 10:5 | і ўзьвёў вочы свае і ўбачыў: вось, адзін чалавек, апрануты ў ільняную вопратку, і сьцёгны яго перапяразаны золатам з Уфаза. | |
Dani | Bela | 10:6 | Цела яго — як тапаз, твар яго — як выгляд маланкі; вочы яго — як запаленыя сьвяцільні, рукі яго і ногі яго з выгляду — як бліскучая медзь, і голас слоў ягоных — як голас мноства людзей. | |
Dani | Bela | 10:7 | І толькі адзін я, Данііл, бачыў гэтую ўяву, а людзі, якія былі са мною, ня бачылі гэтае ўявы; але моцны страх напаў на іх, і яны паўцякалі хавацца | |
Dani | Bela | 10:8 | і застаўся я адзін і бачыў гэтую вялікую ўяву, але ўва мне не засталося моцы і выгляд твару майго вельмі зьмяніўся, не засталося ўва мне бадзёрасьці. | |
Dani | Bela | 10:9 | І пачуў я голас ягоных слоў: і як толькі пачуў голас ягоных слоў, самлеў і прыпаў тварам да зямлі. | |
Dani | Bela | 10:10 | Але вось, дакранулася да мяне рука і паставіла мяне на калені мае і на далоні маіх рук. | |
Dani | Bela | 10:11 | І сказаў ён мне: "Данііле, муж любасны! пранікні ў словы, якія я скажу табе, і стань проста на ногі твае; бо да цябе я пасланы сёньня". Калі ён казаў мне гэтыя словы, я ўстаў і дрыжаў. | |
Dani | Bela | 10:12 | Але ён сказаў мне: "ня бойся, Данііле; зь першага дня, як ты прыхіліў сваё сэрца, каб дасягнуць разуменьня і ўпакорыцца перад Богам тваім, словы твае пачуты, і я прыйшоў дзеля слоў тваіх, | |
Dani | Bela | 10:13 | але князь Пярсідскага царства стаяў супроць мяне дваццаць адзін дзень; але вось, Міхаіл, адзін зь першых князёў, прыйшоў памагчы мне, і я заставаўся там пры царах Пярсідскіх. | |
Dani | Bela | 10:14 | А цяпер я прыйшоў абвясьціць табе, што станецца з народам тваім у апошнія часіны, бо ўява сягае да дзён далёкіх". | |
Dani | Bela | 10:16 | Але вось, нехта з выгляду падобны да сыноў чалавечых дакрануўся да вуснаў маіх, і я разамкнуў мае вусны, загаварыў і сказаў таму, які стаяў перад мною: "спадару мой! ад гэтай уявы вантробы мае павярнуліся ўва мне і не засталося ўва мне сілы. | |
Dani | Bela | 10:17 | І як можа гэты раб майго гаспадара гаварыць з гэтым гаспадаром маім, калі ўва мне няма сілы, і дыханьне перахапіла ўва мне". | |
Dani | Bela | 10:19 | і сказаў: "ня бойся, муж любасны! мір табе, будзь мужны, будзь мужны!" І калі ён гаварыў са мною, я ўмацаваўся і сказаў: кажы, спадару мой; бо ты ўмацаваў мяне". | |
Dani | Bela | 10:20 | І ён сказаў: "ці ведаеш ты, чаго я прыйшоў да цябе? Зараз я вярнуся, каб ваяваць зь Пярсідскім князем; а калі выйду, дык вось, прыйдзе князь Грэцыі. | |