Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
DANIEL
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Prev Up Next
Chapter 2
Dani Bela 2:1  На другі год цараваньня Навухаданосара сьніліся Навухаданосару сны, і ўстрывожыўся дух ягоны і сон адышоў ад яго.
Dani Bela 2:2  І загадаў цар паклікаць мудрацоў і варажбітоў, і чарадзеяў і Халдэяў, каб яны разгадалі цару ягоныя сьненьні. Яны прыйшлі і сталі перад царом.
Dani Bela 2:3  І сказаў ім цар: "сьніўся мне сон, і трывожыцца дух мой; хачу ведаць гэты сон".
Dani Bela 2:4  І сказалі Халдэі цару па-арамэйску: "цару! вавекі жыві! раскажы сон рабам тваім, і мы разгадаем сутнасьць яго".
Dani Bela 2:5  Адказваў цар і сказаў Халдэям: "маё слова канчатковае; калі вы не раскажаце мне сну і сутнасьці яго, будзеце на кавалкі пасечаны, і дамы вашыя абернуцца ў руіны;
Dani Bela 2:6  а як разгадаеце сон і сутнасьць яго, атрымаеце ад мяне дарункі, узнагароду і вялікую чту; дык вось, раскажэце мне сон і сутнасьць яго".
Dani Bela 2:7  Яны другі раз адказвалі і сказалі: "хай цар раскажа сваім рабам сон, і мы разгадаем яго сутнасьць".
Dani Bela 2:8  Адказваў цар і сказаў: "добра ведаю, што вы хочаце выйграць час, бо бачыце, што слова маё канчатковае.
Dani Bela 2:9  Як што вы не разгадаеце мне сну, дык у вас адзін намысел: вы змовіліся сказаць мне ілжу і няпраўду, пакуль зьменіцца час; дык вось раскажэце мне сон і тады я ўпэўнюся, што вы можаце разгадаць мне і сутнасьць яго".
Dani Bela 2:10  Халдэі адказвалі цару і сказалі: "няма на зямлі чалавека, які мог бы адкрыць цару гэтую справу, і ніводзін цар, вялікі і магутны, не патрабаваў такога ад ніводнага чарадзея, вяшчуна і Халдэя.
Dani Bela 2:11  Чын, якога цар патрабуе, такі цяжкі, што ніхто іншы ня можа адкрыць яго цару, акрамя багоў, якія ня жывуць з плоцьцю".
Dani Bela 2:12  Разгневаўся цар і моцна раз'юшыўся за гэта і загадаў перабіць усіх Вавілонскіх мудрацоў.
Dani Bela 2:13  Калі выйшаў гэты загад забіваць мудрацоў, шукалі Данііла і яго сяброў, каб забіць іх.
Dani Bela 2:14  Тады Данііл зьвярнуўся разважна і мудра да Арыоха, начальніка царскіх целаахоўцаў, які выйшаў забіваць Вавілонскіх мудрацоў,
Dani Bela 2:15  і спытаўся ў Арыоха, уладнага пры цары: "чаму такі жорсткі загад ад цара?" Тады Арыох расказаў Даніілу ўсю справу.
Dani Bela 2:16  І Данііл увайшоў і ўпрасіў цара даць яму часу, і ён аб'явіць цару разгадку сну .
Dani Bela 2:17  Данііл прыйшоў у свой дом і расказаў справу Ананію, Місаілу і Азарыю — сябрам сваім,
Dani Bela 2:18  каб яны прасілі міласьці ў Бога Нябеснага на гэтую таямніцу, каб Данііл і сябры яго не загінулі з астатнімі Вавілонскімі мудрацамі.
Dani Bela 2:19  Тады адкрыта была Даніілу таямніца начное ўявы, і Данііл уславіў Нябеснага Бога.
Dani Bela 2:20  І сказаў Данііл: "хай будзе дабраславёна імя Госпада ад веку і да веку, бо ў Яго мудрасьць і сіла;
Dani Bela 2:21  Ён мяняе часіны і поры, скідае цароў і ставіць цароў, дае мудрасьць мудрым і спазнаньне разумным;
Dani Bela 2:22  Ён адкрывае глыбокае і схаванае, ведае, што ў мораку, і сьвятло жыве зь Ім.
Dani Bela 2:23  Слаўлю і вялічаю Цябе, Божа бацькоў маіх, што Ты даў мне мудрасьць і сілу і адкрыў мне і тое, пра што мы малілі Цябе; бо Ты адкрыў нам царовую справу".
Dani Bela 2:24  Пасьля гэтага Данііл прайшоў да Арыоха, якому цар загадаў перабіць Вавілонскіх мудрацоў, прыйшоў і сказаў Яму: "не забівай мудрацоў Вавілонскіх; увядзі мяне да цара, і я адкрыю разгадку сну ".
Dani Bela 2:25  Тады Арыох без адкладу прывёў Данііла да цара і сказаў яму: "я знайшоў сярод палонных сыноў Юдэі чалавека, які можа адкрыць цару разгадку сну ".
Dani Bela 2:26  Цар сказаў Даніілу, які названы быў Валтасарам: "ці можаш ты расказаць мне сон, які я бачыў, і разгадку яго?"
Dani Bela 2:27  Данііл адказваў цару і сказаў: "таямніцы, пра якую пытаецца цар, ня могуць адкрыць цару ні мудрацы, ні заклінальнікі, ні чарадзеі, ні вяшчуны.
Dani Bela 2:28  Але ёсьць на нябёсах Бог, Які адкрывае таямніцы; і Ён паведаміў цару Навухаданосару, што будзе ў апошнія дні. Сон твой і ўявы тваёй галавы на ложку былі такія:
Dani Bela 2:29  ты, цару, на тваім ложку думаў пра тое, што будзе потым, і Адкрывальнік таямніц паказаў табе тое, што будзе.
Dani Bela 2:30  А мне таямніца гэтая адкрыта ня дзеля таго, каб я быў мудрэйшы за ўсіх жывых, а дзеля таго, каб адкрыць цару разгадку, і каб ты пазнаў намыслы свайго сэрца.
Dani Bela 2:31  Табе, цару, была такая ўява: вось, нейкі вялікі ідал; вялізарны быў гэты ідал, у нязвычайным бляску стаяў ён перад табою, і страшны быў выгляд у яго.
Dani Bela 2:32  У гэтага ідала галава была з чыстага золата, грудзі ў яго і ў рукі яго — з срэбра, чэрава ў яго і клубы ў яго — медныя,
Dani Bela 2:33  галені яго жалезныя, часткова гліняныя.
Dani Bela 2:34  Ты бачыў яго, пакуль не адарваўся камень ад гары, сам бяз рук, ударыў ідала, у жалезныя і гліняныя ногі яго, і раструшчыў іх.
Dani Bela 2:35  Тады ўсё разам раструшчылася: жалеза, гліна, медзь, срэбра і золата зрабіліся як пыл на летніх гумнах, і вецер разьвеяў іх, што і сьледу не засталося ад іх; а камень, які разьбіў ідала, зрабіўся вялікаю гарою і напоўніў усю зямлю.
Dani Bela 2:36  Вось той сон! Скажам перад царом і разгадку яго.
Dani Bela 2:37  Ты, цару, цар над царамі, якому Бог Нябесны даў царства, уладу і славу,
Dani Bela 2:38  і ўсіх сыноў чалавечых, дзе б яны ні жылі, зьвярыну зямную і птушак нябесных Ён аддаў у твае рукі і паставіў цябе ўладаром над усімі імі; ты — гэтая залатая галава!
Dani Bela 2:39  Пасьля цябе паўстане другое царства, ніжэйшае за тваё, і яшчэ трэцяе царства, меднае, якое будзе панаваць над усёю зямлёю.
Dani Bela 2:40  А чацьвёртае царства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза разьбівае і трушчыць усё, так і яно падобна да жалеза, якое ўсё зьнішчае, будзе трушчыць і нішчыць.
Dani Bela 2:41  А што ты бачыў ногі і пальцы на нагах часткова з гліны ганчарнай, а часткова з жалеза, то будзе падзеленае царства, і ў ім застанецца крыху жалезнае моцы, бо ты бачыў жалеза, зьмяшанае з ганчарнаю глінаю.
Dani Bela 2:42  І як пальцы ног былі часткова з жалеза, а часткова з гліны, так і царства будзе часткова моцнае, часткова крохкае.
Dani Bela 2:43  А што ты бачыў жалеза, зьмяшанае з ганчарнаю глінаю, гэта азначае, што яны зьмяшаюцца празь семя чалавечае, але ня зьліпнуцца адно з адным, як жалеза ня зьмешваецца з глінаю.
Dani Bela 2:44  І ў дні тых царстваў Бог Нябесны паставіць царства, якое вавек ня зруйнуецца, і царства гэтае ня будзе перададзена другому народу; яно струшчыць і разбурыць усе царствы, а самое будзе стаяць вечна,
Dani Bela 2:45  бо ты бачыў, што камень адарваўся ад гары сам , ня рукамі, і струшчыў жалеза, медзь, гліну, срэбра і золата. Вялікі Бог даў знак цару, што станецца пасьля гэтага. І гэты сон пэўны, і разгадка яго правільная!"
Dani Bela 2:46  Тады цар Навухаданосар упаў на аблічча сваё і пакланіўся Даніілу і загадаў прынесьці яму дарункі і ўсякія пахошчы;
Dani Bela 2:47  і сказаў цар Даніілу: "сапраўды ваш Бог ёсьць Бог над багамі і Валадар над царамі, Які адкрывае таямніцы, калі ты здолеў адкрыць гэтую таямніцу!"
Dani Bela 2:48  Тады ўзвысіў цар Данііла і даў яму многа вялікіх дарункаў і паставіў яго над усім Вавілонскім краем і галоўным начальнікам над усімі мудрацамі Вавілонскімі.
Dani Bela 2:49  Але Данііл прасіў у цара, і ён паставіў Сэдраха, Місаха і Аўдэнага над справамі Вавілонскага краю, а Данііл застаўся пры царскім двары.