ESTHER
Chapter 1
Esth | Bela | 1:1 | І было ў дні Артаксэркса,— гэты Артаксэркс валадарыў над ста дваццацьцю сямю абласьцямі ад Індыі і да Эфіопіі,— | |
Esth | Bela | 1:2 | у той час, як цар Артаксэркс заступіў на царскі трон свой, што ў Сузах, горадзе сталічным, | |
Esth | Bela | 1:3 | на трэцім годзе свайго валадараньня ён зладзіў гасьціну усім князям сваім і тым, што служылі пры ім, галоўным начальнікам войска Персідскага і Мідыйскага і кіроўцам абласьцей сваіх, | |
Esth | Bela | 1:4 | паказваючы вялікае багацьце царства свайго і выдатны бляск велічы сваёй шмат дзён, сто восемдзесят дзён. | |
Esth | Bela | 1:5 | Пасьля заканчэньня гэтых дзён зрабіў цар народу свайму, які быў у сталічным горадзе Сузах, ад вялікага да малога, гасьціну сямідзённую на садовым двары дома царскага. | |
Esth | Bela | 1:6 | Белая, баваўняная і яхантавага колеру шарсьцяная тканіна, прымацаваная вісоннымі і пурпуровымі шнурамі, вісела на срэбраных колцах і мармуровых слупах. | |
Esth | Bela | 1:7 | Залатыя і срэбныя ложкі былі на памосьце, засланым камянямі зялёнага колеру і мармурам, і перламутрам і камянямі чорнага колеру. | |
Esth | Bela | 1:8 | Напоі падаваліся ў залатым посудзе і ў посудзе разнастайным, цаною ў трыццаць тысяч талантаў; і віна царскага было багата, па багацьці цара. Пітво ішло мерна, ніхто не прымушаў, бо цар даў такі загад усім аканомам у доме ягоным, каб рабілі па волі кожнага. | |
Esth | Bela | 1:10 | На сёмы дзень, калі разьвесялілася сэрца ў цара ад віна, ён сказаў Мэгуману, Бізту, Харбону, Бігту і Авагту, Зэтару і Каркасу — сямі еўнухам, якія служылі перад абліччам цара Артаксэркса, | |
Esth | Bela | 1:11 | каб яны прывялі царыцу Астынь перад аблічча цара ў вянку царскім, каб паказаць народам і князям прыгажосьць яе; бо яна была вельмі прыгожая. | |
Esth | Bela | 1:13 | І разгневаўся цар моцна, і лютасьць ягоная загарэлася ў ім. І сказаў цар мудрацам, якія ведалі ранейшыя часы,— бо дзеі цара чыніліся перад усімі, хто ведаў закон і права,— | |
Esth | Bela | 1:14 | прыбліжаныя да яго тады былі : Каршэна, Шэтар, Адмата, Тарсіс, Мэрэс, Марсэна, Мэмухан — сем князёў Персідскіх і Мідыйскіх, якія маглі бачыць твар цара і сядзелі першыя ў царстве: | |
Esth | Bela | 1:15 | што зрабіць па законе з царыцаю Астынь за тое, што яна не зрабіла па слове цара Артаксэркса, абвешчаным праз еўнухаў? | |
Esth | Bela | 1:16 | І сказаў Мэмухан перад абліччам цара і князёў: не перад царом адным вінаватая царыца Астынь, а перад усімі князямі і перад усімі народамі, якія па ўсіх абласьцях цара Артаксэркса; | |
Esth | Bela | 1:17 | бо ўчынак царыцы дойдзе да ўсіх жонак, і яны будуць грэбаваць мужамі сваімі і казаць: цар Артаксэркс загадаў прывесьці царыцу Астынь перад аблічча сваё, а яна не пайшла. | |
Esth | Bela | 1:18 | Цяпер княгіні Персідскія і Мідыйскія, якія пачуюць пра ўчынак царыцы, будуць тое самае казаць усім князям царовым; і пагарды і засмучэньня будзе ўдосыць. | |
Esth | Bela | 1:19 | Калі заўгодзіцца цару, хай выйдзе ад яго царская пастанова і ўпішацца ў законы Персідскія і Мідыйскія і не адмяняецца, пра тое, што Астынь ня будзе ўваходзіць перад аблічча цара Артаксэркса, а царскую годнасьць яе цар перадасьць іншай, якая лепшая за яе. | |
Esth | Bela | 1:20 | Калі пачуюць пра такую пастанову цара, якая разыдзецца па ўсім царстве ягоным, як яно ні вялікае, тады ўсе жонкі будуць шанаваць мужоў сваіх, ад вялікага да малога. | |