II KINGS
Chapter 22
II K | Bela | 22:1 | Восем гадоў было Ёсію, калі зацараваў, і трыццаць адзін год валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Едыда, дачка Адаі, з Боцкафы. | |
II K | Bela | 22:2 | І рабіў ён добрае ў вачах Гасподніх, і хадзіў ва ўсім шляхам Давіда, бацькі свайго, і ня ўхіляўся ні направа, ні налева. | |
II K | Bela | 22:3 | На васемнаццатым годзе цара Ёсіі, паслаў цар Шафана, сына Ацаліі, сына Мэашуламавага, пісца ў дом Гасподні, сказаўшы: | |
II K | Bela | 22:4 | ідзі да Хэлкіі першасьвятара, хай ён пералічыць срэбра, прынесенае ў дом Гасподні, якое сабралі ў народу дазорныя каля парога, | |
II K | Bela | 22:5 | і хай аддадуць яго ў рукі майстрам на працы, што прыстаўлены да дома Гасподняга, а гэтыя хай раздаюць яго тым, што працуюць у доме Гасподнім, на паправу пашкодаў у доме, | |
II K | Bela | 22:6 | цесьлярам і каменярам, і мулярам сьцен, і на куплю драўніны і часанага каменю на папраўленьне дома; | |
II K | Bela | 22:7 | зрэшты не патрабаваць у іх адказу за срэбра, перададзенае ў рукі іхнія, бо яны сумленныя. | |
II K | Bela | 22:8 | І сказаў Хэлкія першасьвятар Шафану пісцу: кнігу закона я знайшоў у доме Гасподнім. І падаў Хэлкія кнігу Шафану, і ён чытаў яе. | |
II K | Bela | 22:9 | І прыйшоў Шафан пісец да цара, і прынёс цару адказ, і сказаў: узялі рабы твае срэбра, і знойдзена ў доме, перадалі яго ў руку майстрам працы, прыстаўленым да дома Гасподняга. | |
II K | Bela | 22:10 | І данёс Шафан пісец цару, кажучы: кнігу даў мне Хэлкія сьвятар. І чытаў яе Шафан перад царом. | |
II K | Bela | 22:12 | І загадаў цар Хэлкію святару, і Ахікаму, сыну Шафанаваму, і Ахбору, сыну Міхееваму, і Шафану пісцу, і Асаію, слузе царскаму, кажучы: | |
II K | Bela | 22:13 | ідзеце, папрасеце Госпада за мяне і за народ і за ўсю Юдэю пра словы гэтай знойдзенай кнігі, бо вялікі гнеў Гасподні, які загарэўся на нас за тое, што ня слухалі бацькі нашыя слоў кнігі гэтай, каб рабіць згодна з прадпісаным нам. | |
II K | Bela | 22:14 | І пайшоў Хэлкія сьвятар, і Ахікам, і Ахбор, і Шафан, і Асая да Алдамфы прарочыцы, жонкі Шалума, сына Тыквы, сына Хархаса, захавальніка вопраткі,— а жыла яна ў Ерусаліме, у другой частцы,— і гаварылі зь ёю. | |
II K | Bela | 22:15 | І яна сказала ім: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: скажэце чалавеку, які паслаў вас да мяне: | |
II K | Bela | 22:16 | так кажа Гасподзь: навяду ліха на месца гэтае і на жыхароў яго — усе словы кнігі, якую чытаў цар Юдэйскі. | |
II K | Bela | 22:17 | За тое, што пакінулі Мяне, і дымяць іншым багам, каб раздражняць Мяне усімі дзеямі рук сваіх, загарэўся гнеў Мой на месца гэтае, і не патухне. | |
II K | Bela | 22:18 | А цару Юдэйскаму, які паслаў вас папытацца ў Госпада, скажэце: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў пра словы, якія ты чуў: | |
II K | Bela | 22:19 | як што зьмякчылася сэрца тваё, і ты ўпакорыўся перад Госпадам, пачуўшы тое, што Я сказаў пра месца гэтае і пра жыхароў яго, што яны будуць прадметам жаху і пракляцьця, і ты падраў вопратку сваю і плакаў перад Мною, дык і Я пачуў цябе, кажа Гасподзь. | |