II KINGS
Chapter 9
II K | Bela | 9:1 | Елісей прарок паклікаў аднаго з сыноў прарокавых і сказаў яму: аперажы сьцёгны свае і вазьмі гэты посуд з алеем у руку тваю, і йдзі ў Рамот Галаадскі; | |
II K | Bela | 9:2 | прыйшоўшы туды, знайдзі там Іуя, сына Ёсафата, сына Намэсіевага, і падыдзі, і скажы яму выйсьці з асяродзьдзя братоў свах, і ўвядзі яго ва ўнутраны пакой; | |
II K | Bela | 9:3 | і вазьмі посуд з алеем, і вылі на галаву ягоную, і скажы: так кажа Гасподзь: памазваю цябе ў цара над Ізраілем. Потым адчыні дзьверы, і бяжы, і не чакай. | |
II K | Bela | 9:5 | і прыйшоў. І вось сядзяць ваеначальнікі, і сказаў: у мяне слова да цябе, ваеначальніча. І сказаў Іуй: да каго з усіх нас? І сказаў ён: да цябе, ваеначальніча. | |
II K | Bela | 9:6 | І ўстаў ён, і ўвайшоў у дом. І хлопец выліў алей на галаву ягоную, і сказаў яму: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: памазваю цябе ў цара над народам Гасподнім, над Ізраілем, | |
II K | Bela | 9:7 | і ты зьнішчыш дом Ахава, гаспадара твайго, каб Мне адпомсьціць за кроў рабоў Маіх прарокаў і за кроў усіх рабоў Гасподніх, якія загінулі ад рукі Езавэлі; | |
II K | Bela | 9:8 | і загіне ўвесь дом Ахава, і зьнішчу ў Ахава таго, хто мочыцца да сьцяны, і замкнутага і таго, хто застаўся ў Ізраіле, | |
II K | Bela | 9:10 | А Езавэль зжаруць сабакі на полі Ізрэельскім, і ніхто не пахавае яе. І адчыніў дзьверы і ўцёк. | |
II K | Bela | 9:11 | І выйшаў Іуй да слуг гаспадара свайго, і сказалі яму: ці зь мірам ты? Навошта прыходзіў гэты апантанец да цябе? І сказаў ім: вы ведаеце гэтага чалавека і што ён кажа. | |
II K | Bela | 9:12 | І сказалі: няпраўда, скажы нам. І сказаў ён: тое і тое ён сказаў мне, кажучы: так кажа Гасподзь: памазваю цябе ў цара над Ізраілем. | |
II K | Bela | 9:13 | І паспяшаліся яны і ўзялі кожны вопратку сваю, і падаслалі яму на самых прыступках, і затрубілі ў трубу, і сказалі: зацаруй Іуй! | |
II K | Bela | 9:14 | І паўстаў Іуй, сын Ёсафата, сына Намэсіевага, супроць Ёрама; а Ёрам быў з усімі Ізраільцянамі ў Рамоце Галаадскім на варце супроць Азаіла, цара Сірыйскага. | |
II K | Bela | 9:15 | Зрэшты сам цар Ёрам вярнуўся, каб лячыцца ў Ізрэелі ад ран, якія прычынілі яму Сірыйцы, калі ён ваяваў з Азаілам, царом Сірыйскім. І сказаў Іуй: калі вы згодныя, дык няхай ніхто ня сыходзіць з горада, каб ісьці падаць вестку ў Ізрэелі. | |
II K | Bela | 9:16 | І сеў Іуй на каня, і паехаў у Ізрэель, дзе ляжаў Ёрам і куды Ахозія, цар Юдэйскі, прыйшоў наведаць Ёрама. | |
II K | Bela | 9:17 | На вежы ў Ізрэелі стаяў дазорца, і ўбачыў ён полчышча Іуевае, калі яно ішло, і сказаў: полчышча бачу я. І сказаў Ёрам: вазьмі вершніка, і пашлі насустрач ім, і няхай скажа: ці зь мірам? | |
II K | Bela | 9:18 | І выехаў вершнік на кані насустрач яму, і сказаў: так кажа цар: ці зь мірам? І сказаў Іуй: што табе да міру? Едзь за мною. І данёс дазорца, і сказаў: даехаў да іх, але не вяртаецца. | |
II K | Bela | 9:19 | І паслалі другога вершніка, і ён прыехаў да іх, і сказаў: так кажа цар: ці зь мірам? І сказаў Іуй: што табе да міру? Едзь за мною. | |
II K | Bela | 9:20 | І данёс дазорца, сказаўшы: даехаў да іх і не вяртаецца. А паходка, як быццам Іуева, сына Намэсіевага, бо ён едзе імкліва. | |
II K | Bela | 9:21 | І сказаў Ёрам: запрагай. І запрэглі калясьніцу ягоную. І выступіў Ёрам, цар Ізраільскі, і Ахозія, цар Юдэйскі, кожны на калясьніцы сваёй. І выступілі насустрач Іую, і сустрэліся зь ім на полі Навутэя Ізрэеліцяніна. | |
II K | Bela | 9:22 | І калі ўбачыў Ёрам Іуя, дык сказаў: ці зь мірам Іуй? І сказаў ён: які мір пры любаблудстве Езавэлі, маці тваёй, і пры многіх яе чарадзействах? | |
II K | Bela | 9:24 | А Іуй напяў лук рукою сваёю, і пацэліў Ёраму паміж плячэй ягоных, і прайшла страла праз сэрца яго, і ўпаў ён на калясьніцы сваёй. | |
II K | Bela | 9:25 | І сказаў Іуй Бідэкару, саноўніку свайму: вазьмі, кінь яго на дзялянку поля Навутэя Ізрэеліцяніна, бо ўспомні, як мы з табою ехалі ўдвух за Ахавам, бацькам ягоным, і як Гасподзь сказаў на яго такое прароцтва. | |
II K | Bela | 9:26 | Сапраўды кроў Навутэя і кроў сыноў ягоных бачыў Я ўчора, кажа Гасподзь, і адпомшчу табе на гэтым полі. Дык вось, вазьмі, кінь яго на поле, паводле слова Гасподняга. | |
II K | Bela | 9:27 | Ахозія, цар Юдэйскі, убачыўшы гэта, пабег па дарозе да дома, што ў садзе. І пагнаўся за ім Іуй, і сказаў: і яго беце на калясьніцы. Гэта было на пагорку Гур, што каля Іўлеама. І пабег ён у Мэгідон, і памёр там. | |
II K | Bela | 9:28 | І адвезьлі яго рабы ягоныя ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магільніцы ягонай, з бацькамі ягонымі, у горадзе Давідавым. | |
II K | Bela | 9:30 | І прыбыў Іуй у Ізрэель. А Езавэль, атрымаўшы вестку, нарумяніла твар свой і ўбрала галаву сваю, і глядзела ў акно. | |
II K | Bela | 9:32 | І падняў ён твар свой да акна і сказаў: хто са мною, хто? І выглянулі да яго два, тры еўнухі. | |
II K | Bela | 9:33 | І сказаў ён: выкіньце яе. І выкінулі яе. І пырснула кроў яе на сьцяну і на коней, і растапталі яе. | |
II K | Bela | 9:34 | І прыйшоў Іуй, і еў, і піў, і сказаў: знайдзеце гэтую праклятую і пахавайце яе, бо царская дачка яна. | |
II K | Bela | 9:36 | І вярнуліся, і данесьлі яму. І сказаў ён: такое было слова Госпада, якое Ён мовіў праз раба Свайго Ільлю Фэсьвіцяніна, сказаўшы: на полі Ізрэельскім зжаруць сабакі цела Езавэлі, | |