Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
AMOS
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 8
Amos Bela 8:1  Такую ўяву адкрыў мне Гасподзь Бог: вось, кош са сьпелымі пладамі.
Amos Bela 8:2  І сказаў Ён: што ты бачыш, Амосе? Я адказаў: кош са сьпелымі пладамі. Тады Гасподзь сказаў мне: насьпеў канец народу Майму Ізраілю: ня буду болей дараваць яму.
Amos Bela 8:3  Песьні хорама ў той дзень ператворацца ў галашэньне, кажа Гасподзь Бог; многа будзе трупаў, на кожным месцы будуць кідаць іх моўчкі.
Amos Bela 8:4  Выслухайце гэта, хто прагне праглынуць бедных і загубіць убогіх, -
Amos Bela 8:5  вы, якія кажаце: некалісь прыйдзе час маладзіка, каб мы прадавалі хлеб, і субота — каб адчыніць засекі, паменшыць меру, павялічыць цану сікля і ашукваць няправільнымі вагамі,
Amos Bela 8:6  каб купляць немаёмасных за срэбра і бедных за пару абутку, а высеўкі з хлеба прадаваць.
Amos Bela 8:7  Бажыўся Гасподзь славаю Якава: сапраўды не забуду вавек ніводнага з учынкаў іхніх!
Amos Bela 8:8  Ці не пахісьнецца ад гэтага зямля, і ці не заплача кожны, хто жыве на ёй? Захвалюецца яна як рака, і будзе падымацца і апускацца як рака Егіпецкая.
Amos Bela 8:9  І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь Бог: учыню заход сонца апоўдні і азмрочу зямлю сярод сьветлага дня,
Amos Bela 8:10  і абярну сьвяткаваньні вашыя ў бедаваньні і ўсе песьні вашы — у плач, і ўскладу на ўсе сьцёгны вярэту і плешыну на кожную галаву; і ўчыню ў краіне плач, як па адзіным сыне, і канец яе будзе — як горкі дзень.
Amos Bela 8:11  Вось настаюць дні, кажа Гасподзь Бог, калі Я пашлю на зямлю голад,- ня голад хлеба, ня смагу вады, а смагу чуцьця слоў Гасподніх.
Amos Bela 8:12  І будуць хадзіць ад мора да мора і бадзяцца ад поўначы да ўсходу, шукаючы слова Гасподняга, і ня знойдуць яго.
Amos Bela 8:13  У той дзень раставаць будуць ад смагі прыгожыя дзяўчаты і хлопцы,
Amos Bela 8:14  якія божацца грахом Самарыйскім і кажуць: жывы Бог твой, Дане! і жывы шлях у Вірсавію! — Яны ўпадуць і ўжо ня ўстануць.