Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
AMOS
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 2
Amos Bela 2:1  Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Маава і за чатыры не пашкадую яго, бо ён перапаліў косткі цара Эдомскага на вапну.
Amos Bela 2:2  І пашлю агонь на Маава,- і зжарэ харомы Карыота, і загіне Мааў сярод разгрому з шумам пад гук трубы.
Amos Bela 2:3  Зьнішчу судзьдзю з асяродзьдзя яго і ўсьмерчу ўсіх князёў яго разам зь ім, кажа Гасподзь.
Amos Bela 2:4  Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Юды і за чатыры не пашкадую яго, бо адкінулі закон Гасподні і пастановаў Яго не захавалі, і ідалы іхнія, сьледам за якімі хадзілі бацькі іхнія, зьвярнулі іх з дарогі.
Amos Bela 2:5  І пашлю агонь на Юду,- і зжарэ харомы Ерусаліма.
Amos Bela 2:6  Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Ізраіля і за чатыры не пашкадую яго, бо прадаюць праўдзівага за срэбра і беднага — за пару сандаляў.
Amos Bela 2:7  Прагнуць, каб пыл зямны быў на галаве ў бедных, і шлях паслухмяных скрыўляюць; нават бацька і сын ходзяць да адной жанчыны, каб няславіць сьвятое імя Маё.
Amos Bela 2:8  На вопратцы, узятай пад заклад, ляжаць каля кожнага ахвярніка, і віно, спаганянае з абвінавачаных, пэюць у доме багоў сваіх.
Amos Bela 2:9  А Я зьнішчыў перад абліччам іх Амарэя, вышыня якога была як вышыня кедра, і які быў моцны як дуб; Я зьнішчыў плод яго наверсе і карэньне яго ўнізе.
Amos Bela 2:10  А вас Я вывеў зь зямлі Егіпецкай і вадзіў вас у пустыні сорак гадоў, каб вы ўспадкавалі зямлю Амарэйскую.
Amos Bela 2:11  З сыноў вашых Я выбіраў у прарокі і з хлопцаў вашых — у назарэі; ці ж ня так гэта, сыны Ізраіля? кажа Гасподзь.
Amos Bela 2:12  А вы назарэяў паілі віном і прарокам загадвалі, кажучы: не прарочце.
Amos Bela 2:13  Вось, Я прыцісну вас, як цісьне калясьніца, накладзеная снапамі,-
Amos Bela 2:14  і ва ўвішнага ня станецца сілы бегчы, і моцны ня ўтрымае крэпасьці сваёй і адважны не ўратуе свайго жыцьця,
Amos Bela 2:15  ні стралец з лука ня ўстоіць, ні скараход не ўцячэ, ні кожны верхавец не ўратуе свайго жыцьця.
Amos Bela 2:16  І самы адважны з адважных уцячэ голы ў той дзень, кажа Гасподзь.