MICAH
Chapter 1
Mica | Bela | 1:1 | Слова Гасподняе, якое было Міхею Марастыціну ў дні Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх, і якое адкрыта яму ў Самарыі і Ерусаліме. | |
Mica | Bela | 1:2 | Слухайце ўсе народы, уважай, зямля і ўсё, што напаўняе яе! Хай будзе Гасподзь Бог сьведка супроць вас, Госпадзе зь сьвятога храма Свайго! | |
Mica | Bela | 1:4 | і горы растануць пад Ім, даліны распадуцца, як воск ад агню, як воды, што льюцца з урвішча. | |
Mica | Bela | 1:5 | Усё гэта — за грэшнасьць Якава, за грэх дому Ізраілевага. Ад каго грэшнасьць Якава? ці не ад Самарыі? Хто зладзіў вышыні ў Юдэі? ці не Ерусалім? | |
Mica | Bela | 1:6 | За што зраблю Самарыю грудай руінаў у полі, месцам пад разьвядзеньне вінаграду; скіну ў даліну каменьне яе і агалю асновы яе. | |
Mica | Bela | 1:7 | Усе балваны яе будуць разьбіты і ўсе любадзейныя дары яе спалены будуць агнём, і ўсіх ідалаў яе аддам на разбурэньне, бо зь любадзейных дароў яна рабіла іх; на любадзейныя дары яны і будуць абернуты. | |
Mica | Bela | 1:8 | За гэта я буду плакаць і галасіць, буду хадзіць як абрабаваны і аголены, выць, як шакалы, і плакаць, як страўсы, | |
Mica | Bela | 1:9 | бо балючае паражэньне яе, дайшло да Юды, дасягнула нават да брамы народу майго, да Ерусаліма. | |
Mica | Bela | 1:10 | Не абвяшчайце пра гэта ў Гэце, ня плачце там уголас; а ў селішчы Офра пакрый сябе попелам. | |
Mica | Bela | 1:11 | Перасяляйцеся, жыхаркі Шафіра, сорамна аголеныя; не ўцячэ і тая, што жыве ў Цаане; плач у селішчы Эцаль ня дасьць вам спыніцца ў ім. | |
Mica | Bela | 1:13 | Запрагай у калясьніцу борздых, жыхарка Лахіса; ты — пачатак грэху дачкі Сіёнавай, бо ў цябе паявіліся злачынствы Ізраіля. | |
Mica | Bela | 1:14 | Таму ты пасылаць будзеш дары ў Марэшэт-Гэт; але селішчы Ахзіва будуць падманам царам Ізраілевым. | |
Mica | Bela | 1:15 | Яшчэ нашчадка прывядуць да цябе, жыхарка Марэша; ён пройдзе да Адалама, славы Ізраіля. | |