Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
DEUTERONOMY
Prev Up Next
Chapter 34
Deut Bela 34:1  І ўзышоў Майсей з раўнін Маавіцкіх на гару Нэво, на вяршыню Фасгі, што насупроць Ерыхона, і паказаў яму Гасподзь усю зямлю Галаад да самага Дана,
Deut Bela 34:2  і ўсю Нэфталімавую, і ўсю Яфрэмавую і Манасііную, і ўсю зямлю Юдавую, нават да самага заходняга мора,
Deut Bela 34:3  і паўднёвую краіну і раўніну даліны Ерыхона, горад пальмаў, да Сігора.
Deut Bela 34:4  І сказаў яму Гасподзь: вось зямля, за якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: "семені твайму дам яе"; Я дам табе пабачыць яе вачыма тваімі, але ў яе ты ня ўвойдзеш.
Deut Bela 34:5  І памёр там Майсей, раб Гасподні, у зямлі Маавіцкай, паводле слова Гасподняга;
Deut Bela 34:6  і пахаваны ў даліне ў зямлі Маавіцкай насупраць Вэтэгора і ніхто ня ведае месца пахаваньня яго нават да гэтага дня.
Deut Bela 34:7  Майсею было сто дваццаць гадоў, калі ён памёр; але зрок ягоны ня прытупіўся, моцнасьць у ім ня вычарпалася.
Deut Bela 34:8  І аплаквалі Майсея сыны Ізраілевыя на раўнінах Маавіцкіх трыццаць дзён. І прайшлі дні плачу і галашэньня па Майсеі.
Deut Bela 34:9  І Ісус, сын Наваў, напоўніўся духам мудрасьці, бо Майсей усклаў на яго рукі свае, і слухаліся яго сыны Ізраілевыя і рабілі так, як загадаў Гасподзь Майсею.
Deut Bela 34:10  І ня было больш у Ізраіля прарока такога, як Майсей, якога Гасподзь знаў тварам да твару,
Deut Bela 34:11  па ўсіх азнаках і цудах, зрабіць якія ў зямлі Егіпецкай над фараонам і над усімі рабамі ягонымі і над усёю зямлёю ягонай паслаў яго Гасподзь,
Deut Bela 34:12  і па руцэ моцнай і па вялікіх цудах, якія Майсей зьдзейсьніў перад вачыма ўсяго Ізраіля.