DEUTERONOMY
Chapter 23
Deut | Bela | 23:1 | У каго раздушаны ядры альбо адрэзаны дзетародны чэлес, той ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю. | |
Deut | Bela | 23:2 | Сын блудніцы ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю, і дзясятае пакаленьне ягонае ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю. | |
Deut | Bela | 23:3 | Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю, і дзясятае пакаленьне іх ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю вавек, | |
Deut | Bela | 23:4 | бо яны ня сустрэлі вас з хлебам і вадою ў дарозе, калі вы ішлі зь Егіпта, і таму што яны нанялі супроць цябе Валаама, сына Вэоравага з Пэтора Месапатамскага, каб праклясьці цябе; | |
Deut | Bela | 23:5 | але Гасподзь, Бог твой, не схацеў слухаць Валаама і абярнуў Гасподзь, Бог твой, праклён ягоны ў дабраславеньне табе, бо Гасподзь, Бог твой, любіць цябе; | |
Deut | Bela | 23:7 | Ня грэбуй Ідумэянінам, бо ён брат твой; ня грэбуй Егіпцянінам, бо ты быў прыхаднем у зямлі ягонай; | |
Deut | Bela | 23:8 | дзеці, якія ў іх народзяцца, у трэцім пакаленьні могуць увайсьці ў супольнасьць Гасподнюю. | |
Deut | Bela | 23:10 | Калі ў цябе будзе хто нячысты ад начнога здарэньня, дык ён павінен выйсьці з табара і не ўваходзіць у табар, | |
Deut | Bela | 23:11 | а калі зьвечарэе, павінен абмыць цела сваё вадою, і пасьля захаду сонца можа ўвайсьці ў табар. | |
Deut | Bela | 23:13 | апрача зброі тваёй павінна быць у цябе лапатка; і калі будзеш садзіцца па-за табарам , выкапай ёю ямку і зноў закапай спаражненьне тваё; | |
Deut | Bela | 23:14 | бо Гасподзь, Бог твой, ходзіць сярод табара твайго, каб выбаўляць цябе і аддаваць ворагаў тваіх, а таму табар твой павінен быць сьвяты, каб Ён ня ўбачыў у цябе чаго брыдкага і не адступіўся ад цябе. | |
Deut | Bela | 23:16 | хай ён у цябе жыве, сярод вас у месцы, якое ён выбера ў якім-небудзь селішчы тваім, дзе яму спадабаецца; ня ўціскай яго. | |
Deut | Bela | 23:17 | Не павінна быць блудадзейкі з дочак Ізраілевых і не павінна быць блудадзея з сыноў Ізраілевых. | |
Deut | Bela | 23:18 | Ня ўнось платы блудадзейкі і цаны сабакі ў дом Госпада, Бога твайго, ні пасьля якога б тое ні было абяцаньня, бо тое і другое ёсьць гідота перад Госпадам, Богам тваім. | |
Deut | Bela | 23:19 | Не аддавай у ліхву брату твайму ні срэбра, ні хлеба, ні чаго-небудзь іншага, што можна аддаваць у ліхву; | |
Deut | Bela | 23:20 | іншаземцу аддавай у ліхву, а брату твайму не аддавай у ліхву, каб Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ва ўсім, што робіцца рукамі тваімі, на зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю. | |
Deut | Bela | 23:21 | Калі дасі абяцаньне Госпаду, Богу твайму, адразу выканай яго, бо Гасподзь, Бог твой, спагоніць зь цябе яго, і на табе будзе грэх; | |
Deut | Bela | 23:23 | Што выйшла з вуснаў тваіх, трымай і выконвай так, як абяцаў ты Госпаду, Богу твайму, дабраахвотнае прынашэньне, пра якое сказаў ты вуснамі тваімі. | |
Deut | Bela | 23:24 | Калі ўвойдзеш у вінаграднік блізкага твайго, можаш есьці ягады ўдосыць, колькі хоча душа твая, а ў посуд не кладзі. | |