DEUTERONOMY
Chapter 32
Deut | Bela | 32:2 | Пральецца як дождж вучэньне маё як раса мова мая, як дробны дождж на зяленіва, як зьліва на траву. | |
Deut | Bela | 32:4 | Ён цьвярдыня; дасканалыя дзеі Ягоныя, і ўсе шляхі Яго праведныя; Бог правільны і няма няпраўды ў Ім ; Ён праведны і ісьціны; | |
Deut | Bela | 32:5 | але яны разбэсьціліся перад Ім, яны ня дзеці Ягоныя ў сваіх заганах, род упарцісты і разбэшчаны. | |
Deut | Bela | 32:6 | Ці гэта аддаяце вы Госпаду, народ неразумны і няцямны? ці ж ня Ён Айцец твой, Які засвоіў цябе, стварыў цябе і ўладзіў цябе? | |
Deut | Bela | 32:7 | Згадай пра дні старадаўнія, падумай пра гады ранейшых родаў; спытайся ў бацькі тайго, і абесьціць табе, у старцаў тваіх, і яны скажуць табе. | |
Deut | Bela | 32:8 | Калі Усявышні даваў надзелы народам і расьсяляў сыноў чалавечых, тады паставіў межы народаў па ліку сыноў Ізраілевых; | |
Deut | Bela | 32:10 | Ён знайшоў яго ў пустыні, у стэпе панылым і дзікім, асланяў яго, даглядаў яго, ахоўваў яго, як вока Сваё; | |
Deut | Bela | 32:11 | як арол будзіць гняздо сваё, носіцца над птушанятамі сваімі, распасьцірае крылы свае, бярэ іх і носіць іх на пер'і сваім, | |
Deut | Bela | 32:13 | Ён узьнёс яго на вышыні зямлі і карміў пладамі палёў, і паіў яго мёдам з каменя і алеем зь цьвёрдай скалы, | |
Deut | Bela | 32:14 | маслам каровіным і малаком авечым, і тлушчам ягнятаў і бараноў Васанскіх і казлоў, і тлустаю пшаніцаю, і ты піў віно, кроў вінаградных ягад. | |
Deut | Bela | 32:15 | І атлусьцеў Ізраіль, і зрабіўся зацяты; атлусьцеў, патаўсцеў і распасьвіўся; і пакінуў ён Бога, які стварыў яго, і пагардзіў цьвярдыняю выратаваньня свайго. | |
Deut | Bela | 32:17 | прыносілі ахвяры дэманам, а ня Богу, божышчам, якіх яны ня ведалі, новым, якія прыйшлі ад суседзяў і пра якіх ня думалі бацькі вашыя. | |
Deut | Bela | 32:20 | і сказаў: схаваю аблічча Маё ад іхі ўбачу, які будзе іхні канец; бо яны род разбэшчаны, дзеці, у якіх няма вернасьці; | |
Deut | Bela | 32:21 | ня богам яны раздражнілі Мяне, марнасьцю сваёю Мяне засмуцілі: і Я раздражню іх не народам, народам бязглуздым іх засмучу; | |
Deut | Bela | 32:22 | бо агонь запаліўся ў гневе Маім, паліць да пекла апраметнага, і паядае зямлю і плады яе,і спальвае падваліны гор; | |
Deut | Bela | 32:24 | будуць зьнясілены голадам, зьнішчаны гарачкаю і заразаю лютай; і пашлю на іх іклы зьвярыныя і яд паўзуноў зямных; | |
Deut | Bela | 32:25 | звонку будзе губіць іх меч, а ў дамах — вусьцішнасьць — і хлапца і дзяўчыну, і немаўля і пакрытага сівізнаю старца. | |
Deut | Bela | 32:27 | але адклаў гэта дзеля азлабленьня ворагаў, каб ворагі ягоныя не заносіліся і не сказалі: нашая рука высокая, і не Гасподзь зрабіў усё гэта. | |
Deut | Bela | 32:30 | як бы мог адзін перасьледаваць тысячу і двое прагнаць процьму, калі б Скала іхняя ня выдала іх, і Гасподзь не аддаў іх! | |
Deut | Bela | 32:32 | Бо вінаград іхні ад вінаграднай лазы Садомскай і з палёў Гаморскіх; ягады іхнія ядавітыя, гронкі іх горкія; | |
Deut | Bela | 32:35 | У Мяне помста і аддача, калі пахісьнецца нага іхняя; бо блізкі дзень пагібелі іх, неўзабаве настане ўгатаванае ім. | |
Deut | Bela | 32:36 | Але Гасподь судзіцьме народ Свой і з рабоў Сваіх умілажаліцца, калі Ён угледзіць, што рука іхняя аслабла, і не засталося ні заключаных, ні тых, што засталіся звонку. | |
Deut | Bela | 32:38 | якія елі тлушч ад ахвяраў іхніх і пілі віно паліваньняў іхніх? няхай яны паўстануць і дапамогуць вам, няхай будуць ім покрывам! | |
Deut | Bela | 32:39 | Бачыце сёньня, што гэта Я, Я — і няма Бога, апрача Мяне; Я ўсьмерчваю і ажыўляю, Я б'ю і ацаляю, і ніхто ня выбавіць ад рукі Маёй. | |
Deut | Bela | 32:41 | Калі навастру бліскучы Мой меч, і рука Мая прыме суд, дык адпомшчу ворагам Маім і ненавісьнікам Маім аддам; | |
Deut | Bela | 32:42 | напаю стрэлы Маёю крывёю, і меч Мой насыціцца плоцьцю, крывёю забітых і палонных, галовамі правадыроў ворага. | |
Deut | Bela | 32:43 | Радуйцеся, язычнікі, з народам Ягоным! бо Ён адпомсьціць за кроў рабоў Сваіх, і аддасьць помсту ворагам Сваім, і ачысьціць зямлю Сваю і народ Свой! | |
Deut | Bela | 32:44 | І прыйшоў Майсей і прамовіў усе словы песьні гэтай у слых народу, ён і Ісус, сын Наваў. | |
Deut | Bela | 32:46 | тады сказаў ім: пакладзеце на сэрца ваша ўсе словы, якія я абвясьціў вам сёньня, і накажэце іх дзецям сваім, каб яны стараліся выконваць усе словы закона гэтага; | |
Deut | Bela | 32:47 | бо гэта ня пустое для вас, а гэта жыцьцё вашае, і праз гэта вы доўгі час прабудзеце на той зямлі, у якую вы ідзяце церазь Ярдан, каб авалодаць ёю. | |
Deut | Bela | 32:49 | узыдзі на гэтую гару Аварым, на гару Нэво, якая ў зямлі Маавіцкай, насупраць Ерыхона, і паглядзі на зямлю Ханаанскую, якую Я даю вам у валоданьне сынам Ізраілевым; | |
Deut | Bela | 32:50 | і памры на гары, на якую ты ўзыдзеш, і прыкладзіся да народу твайго, як памёр Аарон, брат твой, на гары Ор, і прыклаўся да народу свайго, | |
Deut | Bela | 32:51 | за тое, што вы зграшылі супроць Мяне сярод сыноў Ізраілевых каля водаў Мэрывы ў Кадэсе, у пустыні Сін, за тое, што не паказалі сьвятасьці Маёй сярод сыноў Ізраілевых; | |