DEUTERONOMY
Chapter 19
Deut | Bela | 19:1 | Калі Гасподзь, Бог твой, зьнішчыць народы, чыю зямлю дае табе Гасподзь, Бог твой, і ты ўступіш у спадчыну пасьля іх і аселішся ў гарадах іхніх і дамах іхніх, | |
Deut | Bela | 19:2 | тады выдзелі сабе тры гарады сярод зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне; | |
Deut | Bela | 19:3 | пакладзі сабе дарогу і падзялі на тры часткі ўсю зямлю тваю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку; яны будуць служыць сховішчам кожнаму забойцу. | |
Deut | Bela | 19:4 | І вось які забойца можа ўцякаць туды і заставацца жывым: хто заб'е блізкага свайго без намыслу, ня быўшы ворагам яму ўчора і заўчора; | |
Deut | Bela | 19:5 | хто пойдзе зь блізкім сваім у лес сячы дровы, і размахнецца рука яго зь сякерай, каб сьсячы дрэва, і саскочыць жалеза з тапарышча і трапіць у блізкага, і той памрэ,— такі няхай уцячэ ў адзін з гарадоў тых, каб застацца жывым, | |
Deut | Bela | 19:6 | каб помсьнік за кроў у гарачцы сэрца свайго не пагнаўся за забойцам і не дагнаў яго, калі далёкая будзе дарога, і не забіў яго, тым часам як ён ня мае быць асуджаны на сьмерць, бо ня быў ворагам яму ўчора і заўчора; | |
Deut | Bela | 19:8 | А калі Гасподзь, Бог твой, пашырыць межы твае, як Ён прысягаўся бацькам тваім, і дасьць табе ўсю зямлю, якую Ён абяцаў даць бацькам тваім, | |
Deut | Bela | 19:9 | калі ты будзеш старацца выконваць усе гэтыя запаведзі, якія я наказваю табе сёньня, любіць Госпада Бога твайго ўсе дні, тады да гэтых трох гарадоў дадай яшчэ тры гарады, | |
Deut | Bela | 19:10 | каб не пралівалася кроў невінаватага сярод зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, і каб ня было на табе крыві. | |
Deut | Bela | 19:11 | Але калі хто будзе ворагам блізкаму свайму і будзе падпільноўваць яго, і паўстане на яго і заб'е яго да сьмерці, і ўцячэ ў адзін з гарадоў тых, | |
Deut | Bela | 19:12 | дык старэйшыны горада ягонага павінны паслаць, каб узяць яго адтуль і перадаць яго ў рукі помсьніка за кроў, каб ён памёр; | |
Deut | Bela | 19:14 | Не парушай мяжы блізкага твайго, якую паклалі продкі ў дзялянцы тваёй, што дасталася табе на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне. | |
Deut | Bela | 19:15 | Ня досыць аднаго сьведкі супроць каго-небудзь у якой-небудзь віне і ў якім-небудзь злачынстве і ў якім-небудзь грэху, якім ён згрэшыць: пры словах двух сьведкаў, альбо пры словах трох сьведкаў адбудзецца справа. | |
Deut | Bela | 19:17 | дык няхай стануць абодва гэтыя чалавекі, у якіх цяжбіна, перад Госпадам, перад сьвятарамі і перад судзьдзямі, якія будуць у тыя дні; | |
Deut | Bela | 19:18 | судзьдзі павінны добра прасачыць, і калі сьведка той — сьведка фальшывы, фальшывае данёс на брата свайго, | |
Deut | Bela | 19:19 | дык зрабеце яму тое, што ён намышляў зрабіць брату свайму; і гэтак вынішчы зло спасярод сябе; | |