Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I TIMOTHY
1 2 3 4 5 6
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 2
I Ti Bela 2:1  І вось, перш-наперш прашу ўзносіць малітвы, прашэньні, маленьні, падзякаваньні за ўсіх людзей,
I Ti Bela 2:2  за цароў і за ўсіх уладцаў, каб нам весьці жыцьцё ціхае і маўклівае ў богабаязнай пабожнасьці і чысьціні;
I Ti Bela 2:3  бо гэта добра і даспадобы Збаўцу нашаму Богу,
I Ti Bela 2:4  Які хоча, каб усе людзі ўратаваліся і дасягнулі спазнаньня ісьціны.
I Ti Bela 2:5  Бо адзіны Бог, адзіны і пасрэднік паміж Богам і людзьмі, Чалавек Хрыстос Ісус,
I Ti Bela 2:6  Які аддаў Сябе на адкупленьне ўсіх: такое было ў свой час сьведчаньне,
I Ti Bela 2:7  дзеля якога я пастаўлены прапаведнікам і апосталам — праўду кажу ў Хрысьце, не маню, — настаўнікам язычнікаў у веры і праўдзе.
I Ti Bela 2:8  І вось жадаю, каб на ўсякім месцы казалі малітвы мужчыны, узносячы чыстыя рукі бяз гневу і сумненьня;
I Ti Bela 2:9  каб гэтак сама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, сарамяжліва і цнатліва, упрыгожвалі сябе не заплятаньнем валасоў, ні золатам, ні жэмчугам, ні каляровымі строямі,
I Ti Bela 2:10  а добрымі справамі, як прыстойна жанчынам, што прысьвячаюць сябе пабожнасьці.
I Ti Bela 2:11  Жанчына хай вучыцца маўкліва, у вялікай пакоры;
I Ti Bela 2:12  а вучыць жанчыне не дазваляю, ні верхаводзіць над мужчынам, а быць у маўклівасьці.
I Ti Bela 2:13  Бо раней створаны Адам, а потым Ева;
I Ti Bela 2:14  і не Адам зваблены, а жонка, звабіўшыся, пераступіла закон;
I Ti Bela 2:15  аднак жа ўратуецца празь дзетародства, калі застанецца ў веры і любові і ў сьвятасьці з цнотаю.