Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JUDGES
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 12
Judg Bela 12:1  Яфрэмавыя сабраліся і прыйшлі ў Сэвіну і сказалі Ефтаю: навошта ты хадзіў ваяваць з Аманіцянамі, а нас не паклікаў з сабою? мы спалім дом твой агнём і з табою разам.
Judg Bela 12:2  Ефтай сказаў ім: я і народ мой мелі з Аманіцянамі вялікую зваду; я клікаў вас, але вы не ўратавалі мяне ад рукі іхняй;
Judg Bela 12:3  бачачы, што ты не ратуеш мяне, я паставіў пад пагрозу жыццё маё і пайшоў на Аманіцянаў, і аддаў іх Гасподзь у рукі мае; навошта ж вы прыйшлі сёньня ваяваць са мною?
Judg Bela 12:4  І сабраў Ефтай усіх жыхароў Галаадскіх і біўся зь Яфрэмлянамі, і пабілі жыхары Галаадскія Яфрэмавых, кажучы: вы ўцекачы Яфрэмавыя, а Галаад сярод Яфрэма і сярод Манасіі.
Judg Bela 12:5  І перахапілі Галаадыцяне пераправу цераз Ярдан у Яфрэмавых, і калі хто з ацалелых Яфрэмавых казаў: "дазвольце мне пераправіцца", дык жыхары Галаадскія казалі яму: ці не Яфрэмаў ты? Той казаў: не.
Judg Bela 12:6  Яны казалі яму: "скажы: "шыбалет", а ён казаў: "сыбалет", і ня мог інакш вымавіць. Тады яны, узяўшы яго, заколвалі каля пераправы цераз Ярдан. І загінула тым часам з Яфрэмавых сорак дзве тысячы.
Judg Bela 12:7  Ефтай быў судзьдзёю Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр Ефтай Галаадыцянін і пахаваны ў адным з гарадоў Галаадскіх.
Judg Bela 12:8  Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Эсэвон з Віфляема.
Judg Bela 12:9  У яго было трыццаць сыноў, і трыццаць дочак адпусьціў ён з дому, а трыццаць дочак узяў збоку за сыноў сваіх, і быў судзьдзя Ізраіля сем гадоў.
Judg Bela 12:10  І памёр Эсэвон і пахаваны ў Віфляеме.
Judg Bela 12:11  Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Элон Завулонаў і судзіў Ізраіля дзесяць гадоў.
Judg Bela 12:12  І памёр Элон Завулонаў і пахаваны ў Аялоне, у зямлі Завулонавай.
Judg Bela 12:13  Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Аўдон, сын Гілелаў, Піратанянін.
Judg Bela 12:14  У яго было сорак сыноў і трыццаць унукаў, якія езьдзілі на сямідзесяці маладых аслах; ён судзіў Ізраіля восем гадоў.
Judg Bela 12:15  І памёр Аўдон, сын Гілела, Піратанянін, і пахаваны ў Піратоне ў зямлі Яфрэмавай, на гары Амалікавай.