NAHUM
Chapter 2
Nahu | Bela | 2:1 | Падымаецца на цябе разбуральнік: ахоўвай цьвярдыні, ахоўвай дарогу, умацуй сьцёгны, зьбірай сілу. | |
Nahu | Bela | 2:2 | Бо адновіць Гасподзь веліч Якава, як веліч Ізраіля, бо спустошылі іх спусташальнікі і вінаградныя галіны іх вынішчылі. | |
Nahu | Bela | 2:3 | Шчыт герояў ягоных прыгожы; воіны яго ў адзеньні барвовым; агнём блішчаць калясьніцы ў дзень падрыхтоўкі да бою, і лес дзідаў хвалюецца. | |
Nahu | Bela | 2:4 | Па вуліцах нясуцца калясьніцы, грымяць на плошчах; бляск ад іх, як ад агню; бліскаюць, як маланкі. | |
Nahu | Bela | 2:5 | Ён выклікае адважных сваіх, але яны спатыкаюцца на хаду сваім; сьпяшаюцца на муры горада, але аблога наладжана ўжо. | |
Nahu | Bela | 2:7 | Вырашана: яна будзе аголена і зьведзена ў палон, і рабыні яе будуць стагнаць, як галубы, бэючы сябе ў грудзі. | |
Nahu | Bela | 2:8 | Нінэвія з часу свайго існаваньня была як сажалка, запоўненая вадою, а яны бягуць. "Стойце, стойце!" Але ніхто не азіраецца. | |
Nahu | Bela | 2:10 | Разрабавана, спустошана і спляжана яна, — і растае сэрца, калені трасуцца; ва ўсіх сьцёгнах моцны боль, і твары ва ўсіх пацямнелі. | |
Nahu | Bela | 2:11 | Дзе цяпер логвішча ільвоў і тая паша для ільвянят, па якой хадзіў леў, ільвіца і львяня, і ніхто не палохаў іх, | |
Nahu | Bela | 2:12 | леў, які хапае для насычэньня шчанюкоў сваіх і душыць для ільвіц сваіх, і напаўняе здабычаю пячоры свае і логвішчы свае — схопленым? | |