Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
NAHUM
1 2 3
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 1
Nahu Bela 1:1  Прароцтва пра Нінэвію; кніга ўяваў Навума Элкасэяніна.
Nahu Bela 1:2  Гасподзь ёсьць Бог руплівец і помсьнік; помсьнік Гасподзь і страшны ў гневе: помсьнік Гасподзь ворагам Сваім, і ня зьлітуецца з супраціўцаў Сваіх.
Nahu Bela 1:3  Гасподзь шматцярплівы і вялікі магутнасьцю і не пакідае без пакараньня; у віхуры і ў буры шэсьце Госпада, воблака — пыл ад ног Ягоных.
Nahu Bela 1:4  Загадае Ён мору — і яно высыхае, і ўсе рэкі перасыхаюць; вяне Васан і Карміл, і блякне квет на Ліване.
Nahu Bela 1:5  Горы трасуцца перад Ім, і пагоркі растаюць, і зямля хістаецца перад абліччам Ягоным, і сусьвет і ўсе, што жывуць на ёй.
Nahu Bela 1:6  Перад абурэньнем Яго хто ўстоіць? І хто сьцерпіць полымя гневу Яго? Гнеў Яго разьліваецца як агонь; скалы распадаюцца перад Ім.
Nahu Bela 1:7  Добры Гасподзь, — прыстанак у дзень скрухі — і ведае тых, што на Яго спадзяюцца,
Nahu Bela 1:8  але ўсепатопным павадкам разбурыць дашчэнту Нінэвію, і ворагаў Яго спасьцігне морак.
Nahu Bela 1:9  Што намышляеце вы супроць Госпада? Ён учыніць зьнішчэньне, і бедства ўжо не паўторыцца.
Nahu Bela 1:10  бо пераплеценыя паміж сабою, як цярноўнік і ўпітыя, як пэяніцы, яны пажэртыя будуць начыста, як сухая салома.
Nahu Bela 1:11  Зь цябе павёўся той, хто намысьліў ліхое супроць Госпада, хто склаў змову бязбожную.
Nahu Bela 1:12  Так кажа Гасподзь: хоць яны бясьпечныя і шматлікія, але яны будуць пасечаны і зьнікнуць; а цябе, хоць Я абцяжарваў, больш абцяжарваць ня буду.
Nahu Bela 1:13  І сёньня Я скрышу ярмо ягонае, якое ляжыць на табе, і путы твае парву.
Nahu Bela 1:14  А пра цябе, Асур, Гасподзь вызначыў: ня будзе болей насеньня з тваім імем; з дома бога твайго зьнішчу балваноў і куміраў, падрыхтую табе ў ім магілу, бо ты будзеш у пагардзе.
Nahu Bela 1:15  Вось, на горах — ступакі дабравесьніка, які абвяшчае мір: сьвяткуй, Юдэя, сьвяты твае, выконвай твае абяцаньні, бо ня будзе болей праходзіць па табе бязбожнік: ён зусім зьнішчаны.