NAHUM
Chapter 3
Nahu | Bela | 3:2 | Чутно, як ляскае біч і стукаюць, круцяцца колы, іржэ конь і грукоча на скаку калясьніца. | |
Nahu | Bela | 3:3 | Імчыцца коньніца, бліскае меч і блішчаць дзіды; забітых мноства і груды трупаў: няма канца трупам, спатыкаюцца аб трупы іх. | |
Nahu | Bela | 3:4 | Гэта — за многія блудадзействы распусьніцы прыемнай зьнешнасьці, спрактыкаванай у чарадзействе, якая блудадзействамі сваімі прадае народы і чарадзействамі сваімі — плямёны. | |
Nahu | Bela | 3:5 | Вось Я — на цябе! кажа Гасподзь Саваоф. І падыму на аблічча тваё краі вопраткі тваёй, і пакажу народам галізну тваю і царствам сарамату тваю. | |
Nahu | Bela | 3:7 | І будзе тое, што ўсякі, убачыўшы цябе, пабяжыць ад цябе і скажа: "спустошана Нінэвія! Хто пашкадуе яе? дзе знайду я суцешнікаў табе?" | |
Nahu | Bela | 3:8 | Хіба ты лепшы за Но-Амона, які ляжыць паміж рэкамі, акружаны вадою, валам якога было мора, і мора служыла сьцяною яму? | |
Nahu | Bela | 3:9 | Эфіопія і Егіпет зь безьлічным мноствам іншых служылі яму падмацаваньнем; Копты і Лівійцы прыходзілі на дапамогу табе. | |
Nahu | Bela | 3:10 | Але і ён пераселены, пайшоў у палон; нават немаўляты яго перабітыя на скрыжаваньнях усіх вуліц, а на знакамітых яго кідалі жэрабя, і усе вяльможы яго скаваны ланцугамі. | |
Nahu | Bela | 3:12 | Усе ўмацаваньні твае падобныя на смакоўніцу са сьпелымі пладамі: калі страсянуць іх, дык яны ўпадуць проста ў рот таму, хто хоча есьці. | |
Nahu | Bela | 3:13 | Вось, і народ твой — як жанчыны ў цябе: ворагам тваім разнасьцежацца брамы зямлі тваёй, агонь зжарэ замкі твае. | |
Nahu | Bela | 3:14 | Начэрпай вады на час аблогі; мацуй крэпасьці твае; ідзі ў бруд, тапчы гліну, папраў печ для абпалу цэглы. | |
Nahu | Bela | 3:15 | Там зжарэ цябе агонь, пасячэ цябе меч, паесьць цябе, як вусень, хоць бы ты і памножыўся, як вусень, памножыўся, як саранча. | |
Nahu | Bela | 3:16 | Купцоў у цябе стала больш, чым зорак на небе; але гэтая саранча расьсеецца і паляціць. | |
Nahu | Bela | 3:17 | Князі твае — як саранча, і ваеначальнікі твае — як раі мошак, якія ў час холаду гняздуюцца ў шчылінах сьцен, і калі ўстане сонца, дык разьлятаюцца, — і не пазнаеш месца, дзе яны былі. | |
Nahu | Bela | 3:18 | Сьпяць пастары твае, цар Асірыйскі, пакояцца вяльможы твае; народ твой расьсеяўся па горах, і няма каму сабраць яго. | |