SONG OF SOLOMON
Chapter 6
Song | Bela | 6:1 | Куды ж ён пайшоў, твой каханы, жанчына, краса, прыгажуня? Куды ж ухіліўся твой любы, — пашукаем яго з табою! | |
Song | Bela | 6:2 | Мой каханы ў сад свой спусьціўся, да градак духмяных, каб пасьвіць у садзе і лілеі зьбіраць. | |
Song | Bela | 6:4 | Прыгожая ты, каханая, нібы Тырца, харошая, як Ерусалім, грозная, нібы полк са сьцягамі! | |
Song | Bela | 6:6 | Твае валасы — нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадскіх; твае зубы — як статак авечак, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма сярод іх бясплоднай, | |
Song | Bela | 6:9 | ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна — дачка ясная ў мацеркі роднай — пазначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы — і пахвалілі яе. | |
Song | Bela | 6:10 | Хто гэта ўзыходзіць, быццам зара, прыгожая, быццам месячык, ясная, нібы сонейка, грозная, нібы полк са сьцягамі? | |
Song | Bela | 6:11 | Я спусьціўся ў арэхавы сад паглядзець на ўсходы ў даліне, паглядзець, ці лаза зелянее, гранаты ці зацьвілі? | |