SONG OF SOLOMON
Chapter 7
Song | Bela | 7:1 | Азірніся назад, Шуламянка, азірніся назад — дай сябе ўбачыць! Што вам дзівіцца на Шуламянку, як на карагод Манаімскі? | |
Song | Bela | 7:2 | Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка знакамітая! Выгін клубоў тваіх, як абруч, што майстар зрабіў; | |
Song | Bela | 7:3 | твой пупок — нібы круглая чара па беражок з пахучым віном; твой жывот — гэта горка пшаніцы сярод лілеяў чароўных; | |
Song | Bela | 7:5 | твая шыя — вежа з слановае косьці; твае вочы — Эсэвонскія сажалкі каля брамы Батрабім; твой нос — як Ліванская вежа на дазоры насупраць Дамаска; | |
Song | Bela | 7:6 | твая галава — як гара Карміл, і пасмачкі валасоў — як пурпура; цар паланёны кучарамі тваімі. | |
Song | Bela | 7:9 | Я падумаў: залезу на пальму, я ўхаплюся за вецьце яе — хай будуць грудзі твае замест гронак лазы, і дыханьне тваё будзе — як яблыкі; | |
Song | Bela | 7:13 | выйдзем раніцай у вінаграднікі, падзівімся, як лаза зелянее, як пупышкі покнуліся, як зацьвілі гранаты; там я цябе прыгалублю. | |