Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EZEKIEL
Prev Up Next
Chapter 15
Ezek Bela 15:1  І было мне слова Гасподняе:
Ezek Bela 15:2  сыне чалавечы! якую перавагу мае дрэва вінаграднай лазы перад усякім іншым дрэвам і вецьце вінаграднай лазы — сярод дрэў у лесе?
Ezek Bela 15:3  Ці бяруць ад яго кавалак на які-небудзь выраб? Ці бяруць ад яго хоць на цьвік, каб вешаць на ім якую-небудзь рэч?
Ezek Bela 15:4  Вось, яно аддаецца агню, каб зьеў яго; абодва канцы яго агонь зьеў, і абгарэла сэрца яго; ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб?
Ezek Bela 15:5  І тады, як яно было цэлае, не прыдавалася ні на які выраб; тым болей, калі агонь зьеў яго, і яно абгарэла, ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб?
Ezek Bela 15:6  Таму так кажа Гасподзь Бог: як дрэва вінаграднай лазы сярод дрэваў лясных Я аддаў агню, каб зьеў яго, так аддам яму і жыхароў Ерусаліма.
Ezek Bela 15:7  І павярну аблічча Маё супроць іх; з аднаго агню выйдуць, і другі агонь зжарэ іх, — і ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі павярну супроць іх аблічча Маё.
Ezek Bela 15:8  І зраблю гэтую зямлю пустыняю за тое, што яны вераломна ўчынялі, кажа Гасподзь Бог.